“Калі людзі выканаюць мае жаданні!”
Заклік Марыі з Фацімы
як ратунак для свету
1. Пакута ў інтэнцыі грэшнікаў: “Яхвяруйцеся за грэшнікаў і часта кажыце, асабліва, калі будзеце складаць ахвяры: О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, для навяртання грэшнікаў і як узнагароду за грахі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”.
2. Штодзённая малітва на ружанцы: “Трэба працягваць штодзённа маліцца на ружанцы”.
3. Прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі: “Не губляй адвагі. Я ніколі цябе не пакіну, Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”.
4. Узнагарода ў пяць першых суботаў месяца: з інтэнцыяй узнагароды Беззаганнаму Сэрцу Марыі паспавядацца, прыняць св. Камунію, памаліцца адну частку ружанца і зрабіць 15-хвілінную медытацыю; “Езус хоча выкарыстаць цябе, каб людзі мяне пазналі і палюбілі. Ён хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. […] Таму, хто яго прыме, я абяцаю збаўленне для аздобы Яго трону”.
Час трыюмфу
Беззаганнага Сэрца Марыі
Увесь свет з
Сэрцам Марыі ў першыя суботы месяца.
У Фаціме Маці Божая паказала нам Сваё Беззаганнае Сэрца, просячы аб суцяшэнні, паказваючы шлях збаўлення для грэшнікаў, умову супакою ў свеце, а таксама прадказваючы трыюмф Свайго Беззаганнага Сэрца. Яна таксама адзначыла, што абяцанне будзе выканана, калі люді выканаюць Яе жаданні.
Любыя, як жа шмат
цяпер залежыць ад нас!
Услухоўваючыся ў катэхезы Анёла Супакою з Фацімы, мы ўсведамляем, наколькі важная малітва, ахвяра і пакута, каб людскія сэрцы адкрыліся на дар Паслання, якое Бог даў свету ў Фаціме праз Марыю. Паколькі мы ўжо ведаем змест Паслання Фацімскай Спадарыні, надышоў час, каб чынам адказаць на просьбу Маці, а таксама адкрыць сэрцы іншых, каб і яны адказалі на заклік Неба.
У духу любові да Маці Фацімскі Сакратарыят запрашае ўсіх далучыцца да Круцыяты Адной Інтэнцыі:
“Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная;
каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”
Брат і Сястра, прагнучы далучыцца да гэтай духоўнай справы, зрабі ў любы час і любым месцы ў гэтай дакладнай інтэнцыі якое-небудзь дабро. З’яднай з гэтай інтэнцыяй сваю малітву, пакуту, пост, утаймаванне, учынкі міласэрнасці, або ахвяру з таго, што нясе штодзённасць.
Памятай! Калі мы вымалім гэтую ласку для сябе і
іншых, мы зменім ход гісторыі, уратуем цэлыя народы ад згубы, душы ад пекла, а
свет ад войнаў. Дык паспрыяйма надыходу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі!
Разам для Марыі, каб змяніць свет!
Далучаючыся да Круцыяты
Адной
Інтэнцыі, дашлі свае:
1. імя – яно будзе ўпісана ў Кнігу Круцыяты, якая будзе
перададзена ў Санктуарый у Фаціме; а ў кожную першую суботу за Цябе будзе
адпраўлена св. Імша ў Польскай Фаціме ў Закапаным.
2. адрас з паштовым індэксам – ён будзе пазначаны на мапе інтэрнэт парталу Круцыяты.
Лісты можна дасылаць:
- праз інтэрнэт старонку: www.jednaintencja.pl
- э-мейлам: jednaintencja@smbf.pl
- або поштай:
Sekretariat Fatimski, os.
Krzptówki
14,
34-500 Zakopane (з нататкай: Адна Інтэнцыя).
Больш пра Круцыяту, а таксама інфармацыйныя матэрыялы
(брашуры, абразкі, плакаты):
- www.sekretariatfatimski.pl
- www.jednaintencja.pl
- tel. 18 20 66 420