Мы прагнем Твайго
адкрытага сэрца, таму не кажам пра дакладную форму малітвы ці форму ахвяры і
пакуты. Мы не кажам таксама пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны. Важна, каб Ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў
любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам.
Далучаючыся да
малітвы ў Адной Інтэнцыі, ты адкрываеш сэрца, каб, памятаючы, пра Інтэнцыю,
зрабіць якое-небудзь дабро. Мы не кажам тут пра нейкую дакладную малітву або
форму ахвяры і пакуты. Не кажам пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны.
Важна, каб ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў
любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам. Няма
вызначанай меры; няма мінімуму, а тым больш максімуму. Кожны з нас можа
вызначыць сабе нешта іншае, у іншым вымярэнні, у іншым месцы і ўмовах, але
заўсёды ўзбуджаючы адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ: „Каб Марыя была больш
вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.
Молячыся аб тым,
каб свет выканаў Заклік Маці Божай з Фацімы, мы не можам забыцца, што свет –
гэта таксама кожны з нас. Таму гэтая дакладная Інтэнцыя павінна таксама і для
нас стаць заклікам і выклікам, каб у будучыні чынам адказаць на просьбу нашай
Маці. Мы верым, што супольная малітва будзе крыніцай моцы для іншых, але
таксама і для кожнага з нас, якія ствараем супольнасць, з’яднаную адной
ІНТЭНЦЫЯЙ.