ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ
СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
Пятая таямніца
святла
УСТАНАЎЛЕННЕ ЭЎХАРЫСТЫІ
Мы
прагнем з Табой, у Тваім Беззаганным Сэрцы вучыцца ўслухоўвацца ў любячую
эўхарыстычную Прысутнасць; дзякаваць Езусу за гэты незразумелы дар, праслаўляць
Яго, пакланяцца, ўнагароджваць усім сэрцам, выконваць пасланне з Даліны Супакою.
Сёння
ў першую суботу чарговага месяца мы прагнем суправаджаць Цябе, Маці нашая, Маці
Касцёла, Каралева Анёлаў, Каралева Апосталаў, Каралева Ружанца Святога –
паглыбляючыся ў пятую таямніцу святла – гэтае цуда цудаў – устанаўленне
Найсвяцейшай Эўхарыстыі.
“Перад
святам Пасхі Езус, ведаючы, што прыйшла Ягоная гадзіна перайсці з гэтага свету
да Айца, палюбіўшы сваіх у свеце, дарэшты палюбіў іх” (Ян 13, 1).
Езус
– умілаваны – да канца палюбіў – да крыжа – да Гостыі…
Ён вызнаў:
“Я вельмі хацеў спажыць гэтую пасху з вамі, перш чым буду цярпець” (Лк 22, 15).
“І, узяўшы хлеб, узнёс падзяку, паламаў і даў ім,
кажучы: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас будзе выдана. Гэта
чыніце на Маю
памяць». Таксама ўзяў
і келіх пасля
вячэры, кажучы: «Гэты келіх
ёсць Новым Запаветам
у Крыві Маёй,
якая за вас
будзе праліта” (Лк 22, 19-20).
Езус
у поўні аб’явіў, кім з’яўляецца Бог, што Ён – крыніца жыцця і жыццё, якое
даецца – няспынна, нястомна…
Наколькі
ж вялікая гэта таямніца… якая таямніца…
“Дзве
тысячы гадоў Касцёл з’яўляецца як бы калыскай, у якую Марыя кладзе Езуса, каб
усе народы маглі Яго праслаўляць і кантэмпляваць. Каб дзякуючы пакоры Нявесты
ячшэ больш заззяла хвала і моц Эўхарыстыі, якую Яна ажыццяўляе і захоўвае ў
сваім улонні. У знаку кансэкраванага
хлеба і віна, Езус Хрыстус Уваскрослы і праслаўлены, святло народаў, аб’яўляе
трываласць свайго ўцелаўлення.Ён застаецца жывым і сапраўдным сярод нас, каб
карміць вернікаў сваім Целам і Крывёй.” – пісаў дарагі Святы Айцец бл. Ян Павел
II у буле, абвяшчаючай Вялікі
Юбілей 2000 Года.
У
моцы Духа Святога – на алтарах свету – здзяйсняецца сапраўднае перамяненне
хлеба ў Цела і віно ў Кроў Езуса Хрыста – Адзінага Адкупіцеля свету і чалавека.
Наш Пан і Збаўца выкарыстоўвае хлеб і віно, “як бы парушае іх з месца свайго
звычайнага існавання і ўваходзіць у новы парадак (…). Там, дзе Ён сам паклаў
руку, сталася нешта іншае. Гэта ў сваю чаргу паказвае, што станавіцца
хрысціянінам – гэта заўсёды адкрываць дар прысутнасці і дзейнасці Бога: гэта
ёсць і павінна быць працяглым навяртаннем, ачышчэннем ад грахоў, а не нейкай
аздобай звычайнага жыцця”.
Якая
мая любоў да Найсвяцейшай Эўхарыстыі? Да гэтага сакраманту пакорнага прыніжэння
і ўкрытай прысутнасці Езуса? У Фаціме анёл Эўхарыстыі ў 1916 годзе падтрыхтаваў
Францішка, Гіяцынту і Луцыю, трох маленькіх фацімскіх пастушкоў, да сустрэчы з
Марыяй; ён навучыў дзяцей адарацыі Пана Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце, узнагараджальнай
ахвяры. Гіяцынта і Францішак ад анёла прынялі сваю першую Святую Камунію.
Ён
сказаў: “Прыміце Цела і Кроў Езуса Хрыста, жудасна зняважанага няўдзячнымі
людзьмі. Узнагароджвайце за грахі і суцяшайце вашага Бога”.
Так,
анёлы злучаюцца з намі ў праслаўленні і адарацыі Бога ў Эўхарыстыі. Хор анёлаў
– пасля звеставання Габрыэля – агарняе Марыю, жывы Табэранкль, Святую Арку, у
якой уцелаўляецца Слова Бога, каб даць свету сапраўдны хлеб жыцця – самога
сябе. Сваёй анёльскай любоўю яны ўзнагароджваюць за нашую холаднасць,
няўдзячнасць, знявагі і прафанацыю, няспынна, нястомна адаруючы Езуса-Гостыю на
алтарах і ў табэранаклях усяго свету.
Эўхарыстыя
– гэта сустрэча і адарацыя. “Эўхарыстыя – гэта сустрэча і еднасць асобаў; аднак
Асоба, якая выходзіць нам насустрач і прагне з’яднацца з намі, гэта Сын Божы.
Да такой сустрэчы можна дайсці толькі па дарозе адарацыі. Прымаць Эўхарыстыю
азначае адараваць Таго, каго мы прымаем. Менавіта так і толькі так мы
становімся адным з Ім”.
Марыя,
Жанчына Эўхарыстыі, Фацімская Спадарыня, у першым аб’яўленні заахвоціла дзяцей
да адарацыі Бога ў Найсвяцейшым Сакараманце. “Найсвяцейшая Тройца, праслаўляю
Цябе, мой Божа, люблю Цябе ў Найсвяцейшым Сакраманце”. Марыя таксама сказала
дзецям: “Штодзённа маліцеся на ружанцы, каб выпрасіць супакой і заканчэнне
вайны”.
Якая
мая вера ў Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце? Наколькі вялікае прагненне
з’яднацца з Ім? Святая Камунія разлівае ў нас прысутнае, нябеснае і хвалебнае
жыццё Езуса. У Святой Камуніі мы ўваходзім у жыццё. Марыя! Дапамажы нам адкрыць
моц і слодыч Эўхарыстыі…
“Бярыце
і ешце, бярыце і піце, гэта Цела Маё, гэта Кроў Мая”. Езус устанавіў Эўхарыстыю
ў знаку хлеба і віна за дзень да ўкрыжавання. “Ён бачыў узнесены крыж, а на ім
цела прынесенае ў ахвяру і пралітую кроў: бачыў сябе згоднага на ўсё. Таму ўзяў
хлеб, напоўніў яго таямніцай церпячага, прабітага цела, узяў віно і напоўніў
яго таямніцай пралітай крыві, а таксама даў з’есці сваім вучням. Яны спажывалі
з Яго рук таямніцу Яго волі і пілі з таямніцы Яго любові і пакуты, з таямніцы
збаўлення. (…) Удзельнічаючы ў таямніцы Цела і Крыві ў Эўхарыстыі, мы
ўдзельнічаем разам не толькі ў крыжы Хрыста, але таксама ў дадзеным нам
унутраным жыцці і ў целе, дасведчаным суровым пастом, пакутай і цярпеннем”.
Якая
мая вера? Як я веру? Ці я дазваляю каб Ён, прысутны ў Найсвяцейшым Сакраманце,
змяняў маё жыццё? Маё сэрца? Эўхарыстыя асаблівым чынам спрыяе ўзрастанню ў
любові. Яна шчыт і крыніца жыцця Касцёла. Сам Езус, калі падчас Апошняй Вячэры
даў вучням новае прыказанне: “Новае прыказанне даю вам, каб адзін аднаго
любілі, як Я вас палюбіў…” – паказаў вучням сувязь паміж любоўю і Эўхарыстыяй.
Ніхто
з нас не палюбіў больш за Езуса. І ніхто не палюбіць больш за яго. Ён палюбіў
нас людскім сэрцам. Таму Найсвяцейшае Сэрца Езуса, прабітае за нашыя грахі і
дзеля нашага збаўлення, лічыцца знакам і выключным сімвалам гэтай любові, якой
Боскі Адкупіцель любіць вечнага Айца і ўсіх людзей без выключэння”.
У
прыгожых словах V
катэхэзы св. Кірыл Ерузалемскі пісаў: “Супакой Касцёла, супакой свету, веліч
кіраўнікоў і народаў, мужнасць змагароў, еднасць сямей і сяброў, аздараўленне
хворых, суцяшэнне засмучаных, дапамога патрабуючых… усё гэта выплывае з узнагараджальнай
Гостыі, над якой моляцца святары падчас Святой Імшы”.
Ці
ёсць у маім сэрцы пачуццё любові і ўдзячнасці Богу Айцу за Пятра нашых часоў,
любага Святога Айца, за біскупаў і святароў? Ці я агарняю іх паслугу гарачай
малітвай?
“Яны
анёлы Пана прысутнага ў Найсвяцейшай Гостыі”. Слуга Божы Стэфан кардынал
Вышынскі пісаў у “Лісце да сваіх святароў”: “Па волі Хрыста існуе ў Касцёле
святарства, якога самай дасканалай і істотнай моцай (…) з’яўляецца ўлада
перамянення і ахвяравання (…). Сапраўды, поўная пашаны годнасць святароў, у
чыіх далонях Сын Божы ўцелаўляецца наноў, як ва ўлонні Дзевы. Эўхарыстыя мае
цесную сувязь з уцелаўленнем, а ўцелаўленне – з Дзявочай Маці. У вялікай
святарскай уладзе перамянення кожны святар звязаны з Fiat уцелаўлення. Нельга, каб мы, штодзённа кранаючыся Цела Хрыста, маглі
забыцца, што Яно нарадзілася з Дзевы Марыі”.
Ці я
малюся аб святарскіх і місійных пакліканнях? Каб нідзе і ніколі не было
недахопу слугаў Божых таямніц; тых, што вядуць нас да святла і жыцця вечнага. Святая
Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса і Найсвяцейшага Аблічча, кляўзуровая кармелітанка з
Ліз’ё, Доктар Касцёла і Апякунка Місій, пісала ў лісце да сваёй сястры Цэліны,
дадаючы ёй адвагі: “Давай жыць для душаў, давай будзем апосталамі, ратаваць
душы святароў… давай будзем маліцца, цярпець за іх, а Езус у апошні дзень будзе
вельмі ўдзячны”.
О
Марыя, “поўная веры ў справе, якая заслугоўвае маўчання”. Найсаладзейшая Маці
Прыгожай Любові, наша Маці і Каралева, сёння мы складаем нашыя сэрцы ў Тваім
Беззаганным Сэрцы; блаславі іх, блаславі нас, каб мы былі гостыяй Святой
Тройцы; гостыяй разам з Найсвяцейшай Гостыяй – на хвалу Айца, жывучы пад Яго
любячым позіркам. Амэн.
РУЖАНЕЦ
Таямніцы святла
Хрост Езуса ў Ярдане
У таямніцы хросту Езуса ў Ярдане
аб’яўляецца праўда аб Хрысце – Сыне Божым. Але ў водах Ярдана стаіць Чалавек,
Сын Марыі. Заўваж, што гэты Чалавек мае рысы Маці! Твая святасць, упадабанне,
якое знаходзіць у табе Бог, павінны мець рысы Марыі. Ці ведаеш ты, якім чынам
можаш быць да Яе падобным?
Езус – гэта сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек. Ці ты можаш згадзіцца з гэтай супярэчнасцю? Бог з’яўляецца Чалавекам. Марыя з’яўляецца Маці Бога. Ты таксама маеш бацькоў. Ці ты супрацівішся таму, што Марыя з’яўляецца тваёй Маці? Пачуй з Яе вуснаў, кім ты з’яўляешся для Яе. А кім Яна з’яўляецца для цябе?
Першы цуд, які ўчыніў Езус, - гэта
бласлаўленне сувязі двух людзей. Цуд перамены вады ў віно адбыўся ў наступным
асяроддзі: вяселле, чалавечая любоў, пачатак сямейнага жыцця. Для Бога гэта
асноўныя каштоўнасці, якім Ён гатовы падпарадкаваць планы свайго Провіду. Бо
вось Езус, гадзіна Якога яшчэ не надышла, прыспешвае час па просьбе Маці, але
таксама для таго, каб паказаць значэнне шлюбу і сям’і. Тое, што дзякуючы
ружанцу таямніца вяселля ў Кане Галілейскай аб’яўляецца сярод нас, гэта знак
таго, што і ў нашых часах шлюб і сям’я – гэта найважнейшыя чалавечыя
каштоўнасці, якія трэба бараніць; калі трэба, то нават Божым цудам!
Ці ты глядзіш такім чынам на свой шлюб,
сваю сям’ю, у якой жывеш? Гэта першае месца дзеяння Бога! Выкарыстай гэта!
Навучанне аб Божым Валадарстве і
заклік да навяртання
Езус заклікае цябе да навяртання. Але
заўваж, якім Ён з’яўляецца Педагогам! Спачатку Ён апісвае табе валадарства
хвалы. Спачатку распавядае табе аб тваім прызначэнні, якім з’яўляецца ўдзел ува
ўсім тым, што Божае: у Яго святасці, у Яго праслаўленні, у Яго хвале, у Яго
шчасці, якое не мае канца. Ён звяртаецца да таго, што ад пачатку стварэння
захоўваецца ў тваім сэрцы, да твайго першага, найцудоўнейшага і найбольш
сапраўднага паклікання. Нават калі ты ніколі не адчуваў гэтых святых
прагненняў, цяпер Езус абуджае ў табе тое, што найглыбей укрыта ў тваім сэрцы;
тое, што з’яўляецца фундаментам твайго існавання. Так, Бог паклікаў цябе да
жыцця, каб ты жыў для Яго тут і цяпер на зямлі, а потым там, назаўсёды, у небе.
Яго апавяданні аб валадарстве абуджаюць у табе мары аб святасці, аб еднасці з
Богам, аб сэнсе, які пераступае межы зямнога свету. Так, гэтае запрашэнне да
Валадарства з’яўляецца для цябе інтуітыўна зразумелым. Усім сабою ты адчуваеш,
што там тваё месца, там твой дом.
Бог ёсць Любоў. Ці не таму Езус аб’яўляе
Пятру, Якубу і Яну сваю хвалу? Ён прыцягвае да Сябе, прыцягвае, як магніт, да
неба. Але заўваж, ты маеш такі самы доступ да Яго, як рэшта Апосталаў і
семдзесят два вучня, якія былі вельмі блізка да Пана. Паглядзі, ты нічым не
адрозніваешся ад іх. Ты таксама чуеш аб Перамяненні пасля уваскрасення Пана.
Для цябе гэта аб’яўленне таксама з’яўляецца дарам, які ты атрымаў праз веру.
Толькі тры апосталы былі выбраныя, каб сузіраць перамяненне Пана на гары Табор.
Там не было Марыі, не было Філіпа і Тамаша, Барталамея і Мацвея, не было і
цябе. Толькі тры апосталы былі. Яны былі выбраныя для таго, каб сведчыць іншым.
Падзякуй Богу за тое, што ты, як Маці
Езуса і Яго вучні. Калі ты хочаш быць побач з Марыяй і ісці з Ёй праз усё
жыццё, то памятай, што жыць у еднасці з Марыяй не значыць жыць сярод цудаў.
Жыць у еднасці з Марыяй – гэта прыняць тое, што дае Бог. Не жадаць для сябе Табору.
Але прасіць аб ласцы веры, каб твая душа, як Марыя, была “бласлаўлёная, бо
паверыла”.
Касцёл навучае, што Эўхарыстыя з’яўляецца
вяршыняй дзейнасці, праз якую Бог асвячае ўвесь свет. Гэты “свет” не з’яўляецца
абстракцыйным паняццем. Гаворка тут ідзе таксама пра цябе. Гэта ты,
набліжаючыся да Эўхарыстыі, стаіш пад хвалебным Крыжам Адкупіцеля, атрымліваючы
такім чынам доступ да ўсіх пладоў збаўлення: да ласцы міласэрнасці, дару
еднасці, прадсмаку хвалы неба. У тваім сэрцы можа нарадзіцца сапраўдная любоў,
без якой ты не маеш ані сіл, каб перамагаць зло, ані ўласнай самасвядомасці,
ані сапраўднага сэнсу, ані канкрэтнай мэты, якая з’яўляецца не толькі “мэтай да
найбліжэйшага жыццёвага павароту”.
Сын Божы прымае цела з Дзевы Марыі, каб
даць табе гэтае “цела з Марыі” у Эўхарыстыі як ежу. Спажываючы яе, ты
становішся больш Хрыстовым, і, як вынік, больш марыйным, - як навучаў Павел VІ.
Карыстайся гэтым дарам.
Няхай
Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!