Калі любіш Марыю, падумай!

 КАЛІ ТЫ ЛЮБІШ МАРЫЮ –
ДАЛУЧЫСЯ ДА КРУЦЫЯТЫ АДНОЙ ІНТЭНЦЫІ!

Да сённяшняга дня няма паўсюднага адказу на другую частку просьбы Марыі, ў якой ідзе гаворка аб узнагародзе ў першыя суботы месяца. Таму гэта найлепшы час, каб аб’яднаць сілы і разам адказаць на заклік Марыі, а таксама будзіць сэрцы нашых бліжніх.

У духу любові да Маці Божай, усведамляючы, што мы прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі, Фацімскі Сакратарыят запрашае ўсіх далучыцца да малітоўнага штурму: Круцыяты Адной Інтэнцыі.

Які змест Інтэнцыі? “Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе заклік з Фацімы”. 

Якая мэта Круцыяты Адной Інтэнцыі? Аб’яднаць увесь свет пры Беззаганным Сэрцы Марыі ў першыя суботы месяца. 

Што я магу зрабіць дзеля гэтай мэты? Брат і Сястра, прагнучы далучыцца да гэтай духоўнай справы, зрабі ў любы час і ў любым месцы, у гэтай канкрэтнай інтэнцыі якое-небудзь дабро. Далучы да гэтай інтэнцыі сваю малітву, пакуту, пост, утаймаванне, учынкі міласэрнасці, а таксама ахвяру з таго, што нясе штодзённасць.

Памятай! Калі мы вымалім гэтую ласку для сябе і для іншых, тады мы зменім ход нашай гісторыі, уратуем ад згубы цэлыя народы, душы ад пекла, а свет ад войнаў. Паспрыяйма надыходу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі!