Час схіліць калені і пачаць з малітвы, таму што ад яе распачынаецца ўсё, што добрае.
Aктуальнасць закліку Маці Божай, які мы ўсё яшчэ не да канца пазналі, на які мы не адказалі і які не ажыццявілі.
„Памыляўся б
той, хто думаў бы, што прарочая місія Фацімы скончылася. У Святым Пісанні часта
можна ўбачыць, што Бог шукае справядлівых, каб уратаваць людскі горад, і тое
самае Ён робіць тут, у Фаціме, калі пытаецца: “Ці хочаце вы ахвяравацца Богу,
каб зносіць усе цярпенні, якія Ён пажадае вам паслаць як кампенсацыю за грахі,
якімі Яго зневажаюць, а таксама, для навяртання грэшнікаў?” (Бэнэдыкт
XVI, Фаціма 13 мая 2010 г.).
Папа Пій XII, Павел VI, Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI, Францішак прысвяцілі, згодна з просьбай Маці Божай: свет, Касцёл, Расію,
святароў. Розныя краіны Еўропы і свету прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Беларусь таксама была прысвечаная падчас Будслаўскіх урачыстацяў. Неразрыўна з
актам прысвячэння звязаная ўзнагарода падчас набажэнства Пяці Першых Суботаў.
Ці ў нашай краіне паўсюдна практыкуецца ўзнагараджальнае набажэнства ў першыя
суботы месяца? Мы ўсе ведаем адказ і клапоцімся аб тым, каб было лепш.
„Адкажам на пасланне з Фацімы! Фацімскае пасланне
скіраванае да ўсяго Касцёла.
Прыняцце
паслання з Фацімы выражаецца перш за ўсё ў далучэнні да практыкавання першых
суботаў месяца. Кожны, хто на працягу пяці чарговых першых суботаў будзе ў
стане асвячальнай ласкі, прыме св. Камунію, памоліцца частку ружанца,
разважаючы ў лучнасці з Маці Божай над ружанцовымі таямніцамі, маючы пры гэтым
інтэнцыю ўзнагароды за грахі свету, станецца не гледачом, а актыўным
удзельнікам гэтага паслання”. – Ліст Епіскапату Польшчы з нагоды 100-гадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў,
21 мая 2017.
Усім нам
патрэбныя святло, пакора, адкрытасць сэрца на голас Бога, каб выконваць Яго
волю, а не сваю ўласную. Нам патрэбныя таксама духоўныя сілы і запал, каб час
не згасіў полымя ў нашых сэрцах, каб не перамаглі людскія і чыста рацыянальныя
рэцэпты таго, як ратаваць грэшнікаў, як клапаціцца аб супакоі ў свеце. Такая
прыхільнасць нараджаецца ў малітве, асабліва супольнай.
„Сапраўды
таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь,
то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў
імя Маё, там Я ёсць сярод іх.” (Мц 18, 19-20).
Задаючы ўвесь
час пытанне “чаму так, а не інакш?”, мы не зменім сітуацыю, а тым больш свет.
Час схіліць калені і пачаць з малітвы, таму што з яе распачынаецца ўсё, што
добрае.
Каб атрымаць,
трэба прасіць, гэтаму вучыць нас Езус у Евангеллі.