2. Узнагараджальная споведзь

 “Абяцаю прыйсці на дапамогу
з усімі патрэбнымі ласкамі
да ўсіх тых, хто на працягу пяці месяцаў
у першыя суботы прыступіць да споведзі

 …у інтэнцыі ўзнагароды”

Абяцанне Маці Божай Фацімскай

 

Перанясемся духам у Кова да Ірыя – у Даліну Супакою, якую Найсвяцейшая Маці абрала месцам сустрэчы з Луцыяй, Францішкам і Гіяцынтай. Сярод аліўкавых дрэў Фацімы пануе ціша, прамаўляючая Богам. Свет пагрузіўся ў глыбокае маўчанне, якое будзіць нашыя сэрцы. Там мы можам выказаць тое, што жыло ў нас з самага дзяцінства, і што мы маглі выказаць толькі ўздохам і слязой. Цяпер разам з пастушкамі мы ўсклікаем: Найважнейшая ў нашым жыцці гэта Марыя з Езусам на руках, наважнейшае гэта быць, як Яны, быць святымі!”. Гэтыя словы выражаюць найглыбейшую праўду нашых сэрцаў.

Час здрадзіць фацімскую таямніцу. А гэта рэгулярная споведзь.

Сястра Луцыя нагадвае: чым больш у нашым жыцці споведзі, тым лягчэй нам стаць святымі. Таму не трэба размаўляць пра споведзь раз ці два ў год, тут мы кажам пра ідэалы. Ідаэл – гэта споведзь, якая суправаджае наша жыццё! Бо тады кранаецца нашага сэрца перамяняючая моц Сына Марыі – Яго ласка і міласэрнасць. Нашы сумленні становяцца чулым сейсмографам, здольным зарэгістраваць кожны рух, выкліканы спакусай, ласка дапамагае нам яе перамагчы, міласэрнасць захоўвае нас ад таго, што для нас занадта цяжкае… Мы ідзем надзейным шляхам…

Мы хочам быць святымі? Тады пачнем са споведзі, як мага часцей! Мы самі са здзіўленнем будзем назіраць, як у нас усё змяняецца. Дотык Божага Магніту Любові зробіць так, што нашы сэрцы таксама стануць “намагнічанымі”. Ці не так было з Марыяй, чыя моц цалкам паходзіць ад Бога, не ад Яе самой?

Гэта яшчэ не ўсё. Фацімскае пасланне кажа далей. Абвяшчае, што ў споведзі ёсць яшчэ іншае вымярэнне, да якога атрымліваюць запрашэнне асабліва абраныя душы. Гэты сакармэнт пачынае прыносіць плёны незвычайнай ласкі і прыцягваць бязмежнасць міласэрнасці, калі мы шкадуем за нашы грахі не столькі з-за старху перад пеклам ці прагненнем неба, колькі па самай прыгожай прычыне, якую Бог можа знайсці ў людскім сэрцы – з любові да Езуса і Яго Маці. Мы любім іх, і нам баліць тое, што Яны церпяць, мы хочам суцяшаць іх нашай любоўю і актам узнагароды павыцягваць церні, якія паўбівалі ў Іх Сэрцы мы самі, а таксама столькі грэшнікаў. Дзеля гэтага мы ўкленчваем у канфесіянале. Частая ўзнагараджальная споведзь – гэта гарантыя дасягнення святасці!

Фацімскім абмежаваннем часу, які аддзяляе чароговыя споведзі, з’яўляецца месяц. Такія дакладныя межы ўстанаўлівае набажэнства першых суботаў, укараняючы ў звычай частага карыстання сакармэнтам паяднання. Яно таксама вучыць нас споведзі вышэйшага ўзроўня – узнагараджальнай споведзі. Можа менавіта таму шатан з такой злосцю атакуе тых, хто распаўсюджвае гэта набажэнства. Бо баіцца, што ласка святасці разальецца шырокім патокам, які зменіць краявід свету на такі, дзе д’ябал ужо не будзе мець права голасу.

Умовы сапраўднай узнагараджальнай споведзі:

- Узбудзі ў сабе прагненне кампенсацыі за нянавісць і абыякавасць людзей да любові Беззаганнага Сэрца найлепшай з Маці. Усвядом сабе, колькі ласк будзе адабрана ў свету з-за таго, што Марыю не ведаюць і не любяць, і колькі сучаснае пакаленне дае такім чынам месца шатану.

- Зрабі дакладны рахунак сумлення, удзяляючы асаблівую ўвагу тваёй вернасці Марыі.

- Узбудзі жаль за грахі, таксама за свае занядбанні ў адносінах да Найлепшай з маці.

- Вызнай грахі перад святаром і скажы яму пра сваё прагненне ўзнагароды.

- Старанна выканай пакуту, дадзеную спаведнікам. Зрабі гэта ў еднасці з Беззаганным Сэрцам Марыі.

Добра было б дадаць да класічнага рахунку сумлення погляд на свае паводізны ў святле таго, што зневажае Беззаганнае Сэрца Марыі. Гэта дапаможа нам паўней з’яднацца з Богам – на ўзор Марыі. Пададзены ніжэй рахунак сумлення не пералічвае ўсіх пытанняў, звязаных з грахамі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі, але нават маленькая проба ацаніць нашы адносіны да Найсвяцейшай Маці можа нам дапамагчы больш любіць Марыю.

Да звычайнага рахунку сумлення можна таксама дадаць пытанні, каб запытаць нашыя сэрцы пра грахі, пералічаныя Збаўцам у аб’яўленні сястры Луцыі:

   I. …грахі супраць Беззаганнага Зачацця

   1. Ці я ведаю змест праўды пра Беззаганнае Зачацце? Ці я разумею яе сэнс і значэнне для Касцёла і для кожнага чалавека? Ці я ўмею бараніць яе супраць тых, што высмейваюць каталіцкі марыйны культ?

   2. Ці ў сваіх малітвах я праслаўляю Бога за Беззаганнае Зачацце Марыі? Ці я малюся да Яе, заклікючы пад гэтым тытулам?

   3. Ці Беззаганная Марыя з’яўляецца маім узорам у імкненні да святасці?

   4. Можа праз дадзеныя мной абяцанні, шлюбы, адказ на пакліканне, прыналежнасць да брацтва ці супольнасці я абавязаны абараняць дагмат Беззаганнага Зачацця? Ці я не ўцякаю ад сваіх абавязкаў адносна Марыі?

   5. Ці я шаную і люблю кожнае зачатае жыццё? Ці я бачу ў ім дар Божы?

   6. Ці я супраціўляюся антысямейнай палітыцы, якая імкнецца да памяншэння кольскасці народжаных дзяцей?

   7. Ці я шаную і люблю сваіх бацькоў за дар зачацця?

   8. Ці я абараняю навуку Касцёла пра годнасць сужэнскага жыцця!

   II. …грахі супраць Непарушнага Дзявоцтва

   1. Ці я ведаю змест дагмату пра вечнае Дзявоцтва Марыі і разумею яго значэнне? Ці я ўмею бараніць яго супраць тых, што высмейваюць каталіцкі марыйны культ?

   2. Ці ў сваіх малітвах я праслаўляю Бога за Марыю заўсёды Дзеву? Ці я малюся да Яе пад гэтым тытулам?

   3. Ці Дзева Марыя з’яўляецца для мяне ўзорам таго, як трэба клапаціцца не толькі пра сваё цела, але і сваю душу?

   4. Ці, як бацька ці маці, я выхоўваю ў сваіх дзяцях павагу да чысціні?

   5. Ці я прымаю навуку Касцёла, звязаную з жыццём да шлюбу і ў шлюбе? Ці сам раблю так, як кажа Касцёл?

   6. Ці я шаную і захапляюся чысцінёй, ці лічу гэта цнотай?

   7. Ці я супраць тэндэнцый, якія высмейваюць дзявоцтва?

   III. …грахі супраць Божага Мацярынства

   1. Ці я разумею змест дагмату пра Божае Мацярынства і ў сваіх малітвах праслаўляю Бога за Уцелаўленне Сына Божага? Ці я ўмею бараніць гэтую праўду супраць тых, хто высмейвае каталіцкі марыйны культ?

   2.  Ці чалавек з’яўляецца для мяне найвялікшай святасцю? Ці я ўмею ўбачыць у ім Хрыста? Ці я служу майму Пану ў бліжніх?

   3. Ці мацярынства з’яўляецца дзеля мяне цудоўным дарам Божым?

   4. Ці я шаную гэты дар, як той дар, што дае жыццё, выхоўвае для жыцця і вядзе да жыцця вечнага?

   IV. …грахі супраць марыйнага выхавання дзяцей

   1. Ці Марыя з’яўляецца для мяне ўзорам у выхаванні дзяцей? Ці я ўмею абараняць Марыю, як узор выхавання, супраць тых, што высмейваюць каталіцкую марыйную пабожнасць?

   2. Ці я імкнуся перадаць дзецям непапулярныя каштоўнасці такія, як пакора, служэнне, паслухмянасць і адданасць Богу?

   3. Ці маё выхаванне рыхтуе падпарадкоўвацца поспеху гэтага свету, замест таго, каб падрыхтаваць дзяцей “збіраць скарбы ў небе”? Ці я дазваляю, каб дзеці абіралі сабе за ўзор ідалаў, створаных гэтым светам?

   4. Ці я вучу іх любіць і шанаваць Найсвяцейшую Дзеву?

   5. Ці я размаўляю з імі пра Маці Божую і вучу іх бараніць Яе ў асяроддзях, дзе імкнуцца пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду, а нават, нянавісць да Марыі?

   V. …грахі супраць марыйных абразоў

   1. Ці я добра разумею навуку Касцёла пра абразы Маці Божай і ўмею абараняць яе супраць тых, што высмейваюць каталіцкі марыйны культ?

   2. Ці ў мяне дома вісіць абраз Маці Божай? Ці я памятаю пра яго? Ці ён з’яўляецца дзеля мяне знакам прысутнасці Марыі ў мяне дома? Ці ён нагадвае мне пра абавязак маліцца да Маці Збаўцы?

   3. Ці я клапачуся пра прыдарожныя марыйныя каплічкі?

   4. Ці я не саромеюся вельмі простай пабожнасці, якую ўсе высмейваюць, і аздабляю абразы Маці Божай кветкамі? Ці я з павагай адношуся да Яе абразоў і малюся перад імі?

  5. Ці я не раблю марыйныя абразы прадметам гандлю і заробку?