3. Узнагараджальная Камунія

“Абяцаю прыйсці на дапамогу
з усімі патрэбнымі ласкамі да ўсіх тых,
хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы
…прыме св. Камунію

 …у інтэнцыі ўзнагароды”

Абяцанне Маці Божай Фацімскай

 

Ясны паток святла з неба паказвае нам набажэнства першых суботаў у Божай перспектыве. Што мы ў ёй заўважаем? У Фаціме Найсвяцейшая Маці назвала гэта набажэнства “Святой узнагараджальнай Камуніяй”.

У яго цэнтры – Эўхарыстыя! Марыя кажа нам, што першасуботняе набажэнства дасягае сваёй вяршыні ў Святой Камуніі. З яе “вышыні” распрасціраюцца новыя краявіды. Інакш выглядаюць іншыя элементы набажэнства: наш ружанец і разважанне, нават папярэджваючая іх споведзь. Інакш выглядае ўсё людское жыццё. Варта туды ўзысці і на ўсё паглядзець з вышыні Эўхарыстыі…

З чаго пачаць? Пойдзем назад на паўтара стагоддзя, каб даведацца пра візію аднаго святога. “У Касцёле наступіць хаос. Не будзе ў ім супакою пакуль Папа не замацуе лодкі Пятра да двух падобных стаўпоў эўхарыстычнай пабожнасці і набажэнстве да Найсвяцейшай Маці”. Так у 1862 г. прарочыў пра нашу эпоху св. Ян Боска. Падумаем хвілінку: гэтыя два вельмі блізкія стаўпы кажуць пра адну форму пабожнасці, на якую ўказала само неба. Ці ж гэта не набажэнства першых суботаў месяца? Ці гэта не ў ім ва ўсёй поўні сустракаецца пабожнасць эўхарыстычная і марыйная? Калі так, то завацаванне Касцёла да ўзгаданых стаўпоў ні што іншае, як здзяйсненне мары Яна Паўла ІІ: зацвяджэнне першасуботняга набажэнства. Набажэнства першых суботаў адначасова марыйнае і эўхарыстычнае. Але – увага! – гэты эўхарыстычны элемент павінен быць “Святой узнагараджальнай Камуніяй”!

Умовы сапраўднай узнагараджальнай інтэнцыі:

- Прыступаючы да споведзі, маліся, каб дзякуючы паяднанню з Богам ты мог заслужыць еднасць з Эўхарыстычным Езусам. Няхай мэтай споведзі будзе перш за ўсё падрыхтоўка да Святой узнагараджальнай Камуніі.

- Будзе добра, калі перад прыняццем Святой Камуніі ты памолішся на ружанцы, просячы Найсвяцейшую Маці, каб Яна адкрыла тваё сэрца на прыняцце свайго Сына.

- Потым памаліся першую малітву Анёла з Фацімы. Кажы яе так доўга, пакуль тваё сэрца не атаясаміцца з кожным словам гэтай малітвы:

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння за тых, што не вераць у Цябе, не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе і не любяць Цябе.

- Рыхтуючыся да прыняцця Святой Камуніі, а лепш адразу пасля яе прыняцця, прачытай малітву, якую Анёл прадыктаваў фацімскім дзецям: Найсвяцейшая Тройца,

Айцец, Сын і Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету як узнагароду за знявагі, святатацтвы і абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў.

- Пасля прыняцця Святой Камуніі прачытай гэту або іншую малітву:

Сёння звяртаюся да Цябе, мая нябесная Маці,  каб  узнагародзіць  Табе  за  ўсе  знявагі Твайго Беззаганнага    Сэрца. Так шмат людзей  выказвае  Табе  абыякавасць, холад, няўдзячнасць, а нават адштурхоўваючую варожасць. Так шмат людзей супраціўляецца  Твайму прывілею ласкі. Так шмат людзей абражае Цябе і Твайго Боскага Сына  свім грэшным жыццём. Гэтыя акты ігнаравання і несправядлівасці напаўняюць Тваё Сэрца горыччу і раняць Яго як вострыя церні. О, калі б, аддаючы Табе пашану і выказваючы  яшчэ  большую  любоў,  я  мог выправіць усё тыя крыўды, што Табе зрабілі і  працягваюць рабіць праз  незразуменне, абыякавасць і злосць! У сваёй абмежаванасці і слабасці я сам са   сваімі здольнасцямі нічога  не  магу,  але магу гэта  ўчыніць  праз Твайго   Боскага Сына. Паглядзі, вось у святой  Камуніі  я  прыняў  да  свайго сэрца Адзінароднага  Сына Спрадвечнага Айца і Сына   народжанага з Твайго ўлоння! Ён пасяліўся ўва мне і цалкам мне аддаўся. У Ім і з Ім усхваляю Цябе, ушаноўваю і праслаўляю,  а  таксама  складаю  Яго  ў  Тваім параненым Сэрцы, каб суцешыць яго і зрабіць шчаслівым. Гэты паток любові, які выліваецца з Яго Боскага Сэрца, няхай увальецца ў Тваё Сэрца. Няхай цалкам напоўніць Цябе і адорыць радасцю, дазваляючы забыцца пра ўсю несправядлівасць з боку людзей. Гэтае Боскае Сэрца няхай станецца для Цябе ўзнагародай, актам ушанавання і аддання, і невычарпальнай крыніцай суцяшэння.  Амэн.