- нагадвае с. Луцыя
Малітва перад споведдзю
Божа, я прагну
цяпер прыступіць да святога сакрамэнту паяднання, каб атрымаць прабачэнне
ўчыненых грахоў, асабліва за тыя, якімі, свядома ці несвядома, я зраніў
Беззаганнае Сэрца Марыі. Няхай гэтая споведзь выпрасіць міласэрнасць для мяне,
а таксама для бедных грэшнікаў, каб Беззаганнае Сэрца Марыі затрыюмфавала сярод
нас.
Малітва перад медытацыяй
Маці Найсвяцейшая, Беззаганная Марыя!
Я з радасцю прымаю Тваё запрашэнне да ўдзелу ў Тваім
разважанні. У першыя суботы Ты адкрываеш сваё Беззаганнае Сэрца для кожнага,
хто прагне прыняць у сваё сэрца гэтыя найважнейшыя знакі, якія Бог паказаў нам
у Фаціме. Прашу, адкрый перада мной Сваё Сэрца. Я асмельваюся прасіць аб гэтым
з цалкавітай пакорай, а таксама з дзіцячай адвагай, таму што хачу Цябе
наследаваць, таму што хачу жыць любоўю да Твайго Сына, таму што прагну заўсёды
трываць у стане ласкі і любіць Твой святы ружанец, і нарэшце – таму што прагну
ўсяго, што толькі магу ахвяраваць у духу ўзнагароды за грэшнікаў. Дазволь мне
прыняць удзел у Тваім разважанні, а я абяцаю практыкаваць у жыцці Слова, якое
Ты ўвальеш ў мае малое сэрца, каб яно станавілася ўсе больш любым Табе, больш
блізкім Табе, больш падобным да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.
Малітва перад ружанцам
Каралева
Святога Ружанца. Вось мы становімся на калені для малітвы, каб у першую суботу
маліцца ружанец, аб якім Ты прасіла. Мы хочам праз яго ўзнагародзіць за грахі
свае, нашых блізкіх, нашай Айчыны і ўсяго свету. Мы прагнем маліцца асаблівым
чынам за тых, хто найдалей адышоў ад Бога і каму найбольш патрэбна Яго
міласэрнасць. Дапамажы нам ласкай, каб мы памяталі пра вызначаную Табой
інтэнцыю. Дапамажы нам узнагароджваць нашым ражанцам за цярпенні Твайго
Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Малітва пасля святой Камуніі
Люблю
Цябе, Езу, Валадар спрадвечнай Любові, і прымаю Цябе з любоўю як Валадара майго
сэрца. Прашу Цябе, схавай мяне на заўсёды ў Тваім Боскім Сэрцы і прымі маё
жыццё ў знак удзячнасці за дар збаўлення, які Ты даеш мне праз заступніцтва
Беззаганнага Сэрца Марі.
О чулая Маці, я прашу
ў Цябе прабачэння за мае грахі, за грахі маёй сям’і, Айчыны і свету, якія
раняць Тваё Беззаганнае Сэрца! Каб узнагародзіць Табе за вялікія цярпенні, якія
Ты перажываеш з-за нас, няўдзячных дзяцей, ахвярую Табе бясконцую любоў Езуса,
прысутнага ў маім сэрцы.
З любоўю падпарадкоўваюся Твайму валадаранню, каб як мага хутчэй затрыюмфавала Тваё Беззаганнае Сэрца. Прытулак грэшнікаў, маліся за нас!