УМОВЫ НАБАЖЭНСТВА ПЕРШЫХ СУБОТАЎ –
ШТО ПАТРЭБНА, КАБ ПРАКТЫКАВАЦЬ ГЭТАЕ НАБАЖЭНСТВА?
Умова
І – Споведзь у першую суботу месяца або раней.
Люцыя распавяла
Езусу пра цяжкасці, якія некаторыя душы маюць са споведдзю ў першыя суботы
месяца, і прасіла, каб святая споведзь была сапраўднай на працягу васьмі дзён.
Езус адказаў: “Споведзь можа быць сапраўднай і больш, але з ўмовай, што людзі
будуць у стане ласцы, калі будуць прымаць Мяне і будуць мець намер узнагародзіць
Беззаганнаму Сэрцу”.
Паспавядацца можна, напрыклад у першую пятніцу месяца або раней, памятаючы, аднак, пра інтэнцыю ўзнагароды Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
Умова ІІ – Святая Камунія ў першую суботу
месяца; пасля прыняцця св. Камуніі трэба ўзбудзіць узнагараджальную інтэнцыю.
Умова ІІІ – Ружанец узнагароды ў першую
суботу месяца; молімся адну з чаторох частак.
Пасля кожнай таямніцы трэба прачытаць
Малітву Анёла з Фацімы:
О мой Езу, прабач нам грахі
нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба, дапамажы
асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая Міласэрнасць.
Умова IV – Разважанне над ружанцовымі таямніцамі;
пятнаццаць хвілін разважання над любой, адной або некалькімі таямніцамі
ружанца.