4. Узнагараджальны Ружанец

“Абяцаю прыйсці на дапамогу
з усімі патрэбнымі ласкамі
да ўсіх тых, 
хто на працягу пяці
месяцаў у першыя суботы
…памоліцца адну частку ружанца

 …у інтэнцыі ўзнагароды”

Абяцанне Маці Божай Фацімскай

 

Ружанец – гэта незвычайная малітва. Ян Павел ІІ казаў, што ён можа ўплесці ў сябе ўсе нашыя радасці і клопаты, усю нашу штодзённасць. Ружанцовая малітва ўводзіць кожную хвіліну нашага жыцця ў свет Божай Праўды, ставіць яе ў збаўчым святле і надае адкупленчы характар. Гэта плод нашага разважання над таямніцамі ружанца і ласкі, якую мы атрымліваем з неба.

Часам людзі пытаюцца: аб чым разважае ў ружанцы Марыя? Бо, як навучаў Святы Айцец Ян Павел ІІ, Яна таксама малілася ружанец! Малілася дасканала, бо малілася сваім жыццём. Не толькі спрабавала зразумець чарговыя таямніцы жыцця Езуса паўтараючы анёльскія словы Звеставання і разважаючы над імі ў сваім Беззаганным Сэрцы. Яна змагла кожны дзень жыць сваім fiat і ісці праз усё жыццё, углядаючыся ў таямніцы Хрыста.

Гэта вялікае мастацтва ўмець усё звязваць з ружанцовымі таямніцамі. Так жывуць майстры ружанца!

Мы ўжо ведаем, над чым разважала наша Маці! Усё яе жыццё было аддадзенае справе забаўлення людзей. У Яе была толькі адна інтэнцыя – узнагародзіць за грэшнікаў і такім чынам адчыніць над імі неба, з якога выльецца так шмат ласкаў, што яны затопяць у грэшніку яго грахі і зробяць новым чалавекам.

Умець так жыць – гэта асаблівы дар. Праз набажэнства першых суботаў мы дазраваем да таго, каб прыняць яго, робім на гэтым шляху першыя крокі. Гэта адбываецца ў тыя хвіліны, калі мы трымаем у руцэ ружанец. Потым ружанцовая духоўнасць пачне акрэсліваць усё большыя колы, выйдзе па-за сферу малітвы, і нарэшце агарне ўсё наша жыццё.

Як навучыцца жыццю, якое з’яўляецца ўзнагародай? Гэту навуку мы распачынаем ружанцам, молячыся ў духу ўзнагароды за грэшнікаў. У духу Марыі, як Яна. І тады неба становіцца цяжкім ад ласкаў…

Умовы добрай малітвы на ружанцы:

- Узбудзі ўзнагараджальную інтэнцыю. Скажы Найсвяцейшай Маці, што ты будзеш маліцца, каб ратаваць грэшнікаў і даць доказ любові да сваёй Маці. Калі молішся ў адзіноце, паспрабуй сказаць гэта ўласнымі словамі. Калі молішся на ружанцы ў супольнасці, можаш прачытаць гэту або падобную малітву:

Каралева Святога Ружанца, вось мы становімся  на  калені  дзеля  малітвы,  каб  у першую  суботу  маліцца  на  ружанецы,  аб  якім Ты  прасіла.  Мы  хочам  праз  яго  ўзнагародзіць за  грахі  свае,  нашых  блізкіх,  нашай  Айчыны  і ўсяго  свету.  Мы  прагнем  маліцца  асаблівым чынам за тых, хто найбольш адышоў ад Бога і каму  найбольш  патрэбна  Яго  міласэрнасць. Дапамажы  нам  ласкай,  каб  мы  памяталі пра вызначаную Табой  інтэнцыю. Дапамажы нам узнагароджваць нашым ражанцам за цярпенні Твайго  Беззаганнага  Сэрца  і  Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

- Калі молішся чарговыя дзесяткі ружанца і разважаеш над дадзенай таямніцай, імкніся думаць пра тое, для чаго Езус увайшоў ва ўлонне Беззаганнай Дзевы, чаму Марыя спявала Магніфікат пра перамогу над злом, чаму Хрыстос нарадзіўся ва ўбогасці і пакоры, і г.д. Задавай сабе такія пытанні і адказвай: “Бо свет пад панаваннем граху”; “Бо людзі ідуць на асуджэнне”; “Бо Бога не любяць”, і гэтак далей. Такім чынам ты будзеш памятаць пра грахі свету, за якія хочаш узнагародзіць.

- Калі кажаш Хвала Айцу, можаш дадаць такі або падобны заклік:

Няхай мой ружанец будзе на хвалу і праслаўленне Бога, а таксама для узнагароды Яму за тое, што робяць грэшнікі.

Такім чынам ты адновіш у сабе свядомасць узнагараджальнай інтэнцыі.


РУЖАНЕЦ ПЕРАПРАШЭННЯ ЗА ЗНЯВАГІ,
УЧЫНЕНЫЯ БЕЗЗАГАННАМУ СЭРЦУ МАРЫІ

Ён адмаўляецца так, як звычайны Ружанец, з той розніцай, што пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя... дадаюцца наступныя заклікі, у кожнай таямніцы іншыя:

1. Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце!

2. Захавай і памнож у нас веру ў Тваё непарушнае дзявоцтва!

3. Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці!

4. Захавай і памнож у нас праслаўленне і любоў да Тваіх абразоў!

5. Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе! 

- Пасля кожнага дзесятка ружанца прачытай малітву, якую Маці Божая перадала фацімскім дзецям у 1917 г.:

   О мой Езу, прабач нам грахі нашы, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.