О Каралева і нашая нябесная Маці! З дзіцячым даверам і любячым
сэрцам мы прыбягаем да Твайго Беззаганнага Матчынага Сэрца, каб так, як умеем,
праслаўляць і заклікаць Яго магутнага заступніцтва. Нашае сціплае ўшанаванне мы
яднаем з той пашанай, якую Табе з нястомнай і нязгаснай стараннасцю аддаюць блаславёныя
хоры анёлаў і святыя ў небе, а на зямлі Твае верныя слугі. Перш за ўсё, аднак,
мы злучаемся з той асаблівай пашанай, якую Табе аказвае Сама Найсвяцейшая
Тройца, бо Ты з’яўляешся самай улюбёнай Дачкой Спрадвечнага Айца, цудоўнай Маці
Божага Сына і абранай Нявестай Святога Духа. Не забывайся сярод нябеснай
раскошы пра сваіх бедных дзяцей, якія ўсё яшчэ знаходзяцца далёка ад Цябе, у
гэтай даліне слёз і, стомленыя зямным пілігрымаваннем, узносяць да Цябе свае
вочы, шукаючы Тваёй дапамогі. Прымі ласкава нашае праслаўленне і выпрасі нам
ласкі, аб якіх мы просім з дзіцячым даверам падчас гэтай навэнны.
Дазволь нам прадставіць нашыя просьбы Твайму Беззаганнаму
Сэрцу.
Цяпер трэба зрабіць кароткую паўзу. Можна ў гэтым месцы
дадаць кароткія разважанні пра Сэрца Марыі.
1. О
Беззаганнае, прамянеючае бляскам непарушнасці Сэрца Марыі! Ты – найпрыгажэйшая кветка
Божага саду, Ты – той цудоўны Рай, які ніколі не зганьбіў ніводны грэх. Выпрасі
нам гэтую ласку, каб мы так, як Ты, з усіх сіл пазбягалі ўсялякай, нават
найменшай, магчымасці зняважыць Бога, служачы Яму з чыстым і нявінным сэрцам.
Вітай, Марыя…
2. О
Беззаганнае, у непарушным дзявоцтве Богу прысвечанае Сэрца Марыі! Ты –
непарушная Лілея, квітнеючы Аазіс сярод пустыні свету, які абуджаеш захапленне
Божых вачэй. Дзякуючы Сваёй прыгажосці, прывядзі ў захапленне як мага больш
душаў, каб, супрацьстаючы спакусам гэтага свету, непадзеленым сэрцам яны
ахвяраваліся Богу.
Вітай, Марыя…
3. О
Беззаганнае, любоўю да Бога і людзей палаючае Сэрца Марыі! Ты – палымнеючая Лямпа,
якую запаліў Сам Святы Дух, напаўняючы алеем Сваёй любові. У глыбіні Твайго Сэрца
гэты святы агонь ніколі на згасаў. Распалі нашыя халодныя сэрцы полымем гэтай
Боскай любові, якая цалкам Цябе агарнула.
Вітай, Марыя…
4. О
Беззаганнае, зануранае ў пабожнай кантэмпляцыі Сэрца Марыі! Твае думкі і
ўпадабанні ўвесь час засяроджваліся на Богу. У Сваім Найчысцейшым Сэрцы Ты разважала
над словамі Твайго Сына і над таямніцамі адкуплення. Стрымай мае неўпарадкаваныя
думкі, якія так моцна перашкаджаюць нам засяродзіцца, і скіруй наш розум да
Бога.
Вітай, Марыя…
5. О
Беззаганнае, сапраўды пакорнае Сэрца Марыі! Багацце Тваіх дароў і цнотаў змушаюць
Цябе яшчэ глыбей спусціцца ў даліну пакоры. Твая поўная пакоры і прастаты прыхільнасць
знайшла ў вачах Бога асаблівае ўпадабанне і змусіла Божага Сына пасяліцца ў
Тваім Сэрцы. Навучы нас такой пакоры, дзякуючы якой мы будзем паслухмянымі
нашым настаяцелям.
Вітай, Марыя…
6. О
Беззаганнае, зраненае шматлікімі цярпеннямі Сэрца Марыі! Як Маці Хрыста і Суадкупіцелька
людзкога роду Ты выпіла келіх пакутаў да самага канца. Дапамагай нам зносіць
цярпенні, якія Бог прызначыў для нас у Сваёй дабрыні і мудрасці, даючы нам іх
як каштоўную частку нашых жыццёвых заданняў.
Вітай, Марыя…
7. О
Беззаганнае, глыбока заклапочанае збаўленнем душаў Сэрца Марыі! Памятай пра
бедных грэшнікаў, якія, спутаныя вузламі сваіх хцівасцяў, жывуць далёка ад
Бога. Дапамажы ім разарваць гэтыя ланцугі, якія пазбаўляюць іх вольнасці дзяцей
Божых і рябяць нявольнікамі граху.
Вітай, Марыя…
Можна
заспяваць “О наша Фацімская Пані”. Далей прачытаць малітву на заканчэнне.