“Анёл, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою». Яна ж збянтэжылася ад слоў ягоных і разважала, што гэт за прывітанне” (Лк. 1, 28 – 29).
Сёння, у першую суботу, мы хочам разам з Табой, Найсвяцейшая Панна, разважаць над
тым, што азначае “поўная ласкі” і такім чынам узнагародзіць Табе за багахульствы
супраць Твайго Беззаганнага Зачацця. Просім Цябе, выпрасі нам чыстасць сэрца,
каб мы маглі ўглядацца ў вялікія справы, якія ўчыніў Табе Пан. О Марыя, забяры
ў нас нашыя думкі, а дай нам Твае думкі! Забяры ў нас прагненні нашыя, а дай
нам Твае прагненні! Забяры ў нас пачуцці нашыя, а дай нам Твае пачуцці!
“Марыя
была ўзбагачаная з першай хвіліны зачацця ласкай асаблівай святасці” (ККК 492).
Каб быць Маці Збаўцы, Ты “была абдараваная Богам годнымі гэтага вялікага
задання ласкамі” (ККК 490).
Касцёл
абвясціў дагмат, што Яна была адкупленая з хвіліны свайго зачацця, захаваная ад
усялякай змазы першароднага граху. “Адкупленая самым узнёслым чынам заслугамі
Свайго Сына. Больш за ўсе створаныя істоты. Айцец напоўніў Яе ўсялякім
Блаславенствам (…) на вышынях нябесных, у Хрысце. Выбраў Яе “з любові да
стварэння свету, каб была святая і беззаганная перад Яго абліччам” (ККК 492).
Марыя
гэта арцысправа Святой Тройцы. “Першы раз ў планах збаўлення, дзякуючы
прыгатаванню Духам Святым, Айцец знаходзіць жыллё, дзе Яго Сын і Яго Дух могуць
жыць сярод людзей. Менавіта ў гэтым сэнсе Традыцыя Касцёла прыпісвала Марыі
найпрыгажэйшыя тэксты пра Мудрасць.
Дух Святы
рыхтаваў Марыю сваёй ласкай… Зрабіў Яе “поўнай ласкі”. “Толькі дзякуючы ласцы,
была Яна зачатая без граху першароднага, як самая пакорная з усіх стварэнняў,
самая здольная прыняць невыказны дар Найвышэйшага” (ККК 722).
“У Марыі
Дух Святы аб’яўляе Айца, які становіцца Сынам Дзевы. Яна – палаючы куст апошняй
тэафаніі (ККК 724).
Марыя
гэта тая абяцаная ў раі Дзева, што раструшчыць галаву змею. Яе чакалі пакаленні
Ізраіля, пакуль не надышла “поўня часу”. Беззаганная, раструшчваючая сваёй
стапой галаву змея, адзіная не кранутая ім, бо вольная ад першароднага граху і
грахоў асабістых, з’яўляецца новым стварэннем. Такое пасланне атрымала ад
Найсвяцейшай Тройцы – перамагчы зло, перамагчы яго моцай сваёй беззаганнай
чысціні.
Калі мы
хочам вызвліцца ад зла, ад сатаны, у няволю якога мы трапляем з-за нашых
грахоў, ад спакусаў, пажадлівасці, перад якімі мы адчуваем сябе слабымі,
запросім Беззаганную да сваіх сэрцаў. Аддадзім сябе пад Яе ўладу, каб Яна магла
выканаць справу, да якой была пакліканая Богам.
Як гэта
зрабіць?
Праз
ахвяраванне сябе Яе Беззаганнаму Сэрцу, адданне ўсяго, асабліва сваёй волі –
бяз рэшты, цалкам.
Дазволім
Ёй адкрыць у нашых душах свой вобраз, каб Бог мог знайсці ў нас сваё ўпадабанне.
Яна хоча любіць Езуса нашым сэрцам.
У
Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем:
“У Марыі
пачаліся ўсе вялікія справы Божыя, якія Дух будзе здзяйсняць у Хрысце і ў
Касцёле” (ККК 721).
Праз
Марыю, нарэшце, Дух Святы пачынае весці да еднасці з Хрыстом людзей, “якіх Бог
сабе ўпадабаў”. Пакорныя заўсёды маюць у Яго прывілей”. (ККК 725).
Марыя так
сябе прынізіла, што Ўсемагутны паглядзеў на Яе з любоўю і зышоў да Яе ўлоння.
Хоць Яна і паходзіла з каралеўскага роду Давіда, выбрала сціплае жыццё, убогае,
у маленькай мясцовасці далёка ад Ерузалему. Хацела быць “служабніцай Панскай”. Хавала,
што мае вялікія надзвычайныя дары, так, што была невядомай для людзей, і нават
несвядомай гэтай велічы.
А ты, ці
разумееш ты сэнс і вартасць нямоднай сёння пакоры? Ці я шукаею таго, што вялікае ў вачах Божых, ці таго, што
лічыцца ў людзей? Ці імкнуся ісці дарогай Марыі? Ці ўкрыта раблю дабро, на
чакаючы ўзнагароды, ані пахвалы за іх?
Чыстасць Марыі
Усе ізраільцянкі
таго часу жадалі быць маці, жадалі, каб з іх роду нарадзіўся Месія. Марыя
выбрала чысціню і дарогу дзявоцтва, прысвечанага Богу, якая тады не цанілася.
Нават слухаючы пасланне Анёла Габрыэля, Яна не мела намеру адмаўляцца ад свайго
абяцання. “Як станецца гэта,
калі я мужа
не ведаю?”. “Яе дзявоцтва
становіцца выключнай плоднасцю моцай Духа Святога і веры” (ККК 723).
Сёння цнота чыстасці знаходзіцца пад пагрозай. Ці імкнемся мы бараніць
яе, пазбягаючы граху, думак, словаў і ўчынкаў? Ці свамі паводзінамі, адзеннем
не схіляем іншых да граху? Ці захоўваем чыстасць згодна з нашым станам?
Блаславёная Гіяцынта сказала: “Маці Божай патрэбныя дзявочыя душы, якія б
з’ядналіся з Ёй праз шлюб чыстасці”. Хто чуе ў сэрцы Яе запрашэнне, няхай на
яго адкажа.
Паслухмянасць Марыі
“Вось
я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).
У
FIAT Марыі выражаецца Яе “ТАК” на волю Бога,
ад радаснага “ТАК” у хвіліну Звеставання, праз “ТАК” невыказна балючага пад
Крыжам, да “ТАК” Маці маладога Касцёла.
“ТАК” Марыі на волю Бога было вольным, без прымусу
і свядомае, бо перад тым, як адказаць, Яна задавала пытанні і разважала. Была
гэта паслухмянасць веры – безумоўнае, даверлівае даручэнне сябе невядомай волі
Божай.
Бог Айцец спаслаў свайго Сына, каб збавіць людзей, але хацеў вольнага
супрацоўніцтва стварэння. Была гэта яго воля, каб Уцелаўленне папярэдзіла згода
Той, што была прызначаная на Маці, каб такім чынам, як першая жанчына Ева праз
непаслухмянасць паспрыяла смерці, таксама Жанчына праз паслухмянасць паспрыяла
таму, каб знайсці надзвычайнае жыццё.
“Тая, Каго Усемагутны зрабіў “поўнай ласкі”, адказвае ахвяраваннем усёй
сваёй істоты: «Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова». FIAT гэта хрысціянская малітва: каб быць цалкам
для Яго, бо Ён цалкам для нас” (ККК 2617).
Сённяшнія часы характарызуюцца бунтам супраць правоў і волі Бога,
пошукамі фальшывай вольнасці, якая ў сапраўднасці з’яўляецца няволяй граху. Ці
адкажу я на запрашэнне Служабніцы Панскай, каб у духу ўзнагароды аддаць сваю
волю Богу праз Яе заступніцва?
Вера Марыі
Найсвяцейшая Панна Марыя ў веры прымае абяцанне і прадказанне,
прынесенае Араханёлам Габрыэлем, веручы, што “для Бога няма нічога немагчымага”
(Лк 1, 37) – адказвае “fiat”. Такім чынам ажыццяўляе найдасканальшым
чынам паслухмянасць веры.
Альжбета вітае Яе: “І
шчаслівая тая, якая
паверыла, што споўніцца
сказанае Ёй Панам» (Лк 1, 45).
Дзякуючы гэтай веры, усе пакаленні будуць называць Яе шчаслівай.
О Беззаганная Марыя, найпрыгажэйшая, прымі
нашыя разважанні, як узнагароду за багахульствы супраць Твайго Беззаганнага Зачацця.
Прымі таксама нас саміх, як сваю ўласнасць. Схавай нас у сваім Беззаганным
Сэрцы, барані нас ад злога, адкрый у нас свой вобраз. Амэн.
Звеставанне
Паглядзі. Яна не мае на
галаве кароны, на нагах – залатога абутку, не носіць далікатных сукенак. Яна не
скончыла элітную школу, не аб’ехала палову свету. Яна - не хтосьці асаблівы.
Шэры, звычайны чалавек. Напэўна на вуліцы ніхто нават не звярнуў бы на
Яе ўвагу…
Што бачыць у Ёй Бог,
калі менавіта да Яе паслаў свайго найважнейшага анёла, каб ён аддаў Ёй поўную пакоры
пашану? Што ж бачыць у Ёй, калі ўзвышае Яе па-над усімі стварэннямі?
Паглядзі. Бог бачыць у
Ёй Сябе. Калі схіляецца над Ёй, бачыць у Ёй сваё святло. Памятаеш? Маці Божая
аб’яўляецца ў Фаціме цалкам апрамененая святлом. “А гэтым святлом быў Бог”, -
тлумачыла Сястра Луцыя.
Бачыш? У гэтым сапраўдная веліч чалавека. Быць з Божага святла. Усё іншае
гэта ілюзія вялікасці.
Прашу Цябе, Марыя, каб
ува мне жыло Божае святло. Яшчэ больш святла. Яшчэ больш Бога, а менш мяне. Рэшта не мае значэння.
Наведванне Святой Альжбеты
Паглядзі. Яна была па-над усім узвышаная. Цяпер сапраўды з’яўляецца Кімсьці. Анёл перад Ёй стаў на калені, Бог
пажадаў, каб Яна была Маці Яго Сына.
Бачыш? Вырушае ў дарогу.
Куды Яна ідзе? Да каралеўскага палаца, каб забраць пурпурны плашч? На рынак, каб
прыняць пашану натоўпу? Каб Ёй усе служылі?
Не. У Яе жыцці нічога не
змянілася. Яна ідзе служыць. Ідзе да чалавека ў патрэбе – дапамагчы цяжарнай
Альжбеце. Так, размаўляе з Богам, але патрэбная людзям. Ідзе ім служыць. Ведаеш
чаму? Бо бачыць у іх Бога. Бяжыць да людзей, каб служыць Богу, які ёсць у іх.
Марыя, навучы мяне
бачыць у кожным чалавеку Бога. Адкрый мае вочы, каб я умеў убачыць іх Боскую
веліч і годнасць. Вучы мяне ўсё рабіць, каб яны вечна былі з Богам.
Нараджэнне
Паглядзі: штосьці тут не
так. Ці ж Бог не павінен паклапаціцца аб добрых умовах для нараджэння свайго
Сына? А тут не хапае нават самага неабходнага! Увайдзі ў гэты хлеў. Няма тут
нічога падобнага да стаенкі, якую сёння робім на Свята Божага Нараджэння. Тут
сена, бруд, дрэнны пах ад жывёлаў. Ці хацеў бы Бог нам праз гэта штосьці
сказаць? Не толькі тое, што веліч чалавека не залежыць ад таго, колькі ён мае.
Не, штосьці большае. Тое, што Бог любіць беднасць. Сам Бог выбраў і падараваў
яе як дар Сыну і Найсвяцейшай Маці. Даў беднасць, якая баліць.
Падумай: ці хочаш быць абраннікам Богам, хочаш быць любімым як Езус і Марыя? Тады будзь уважлівым: лічыцца
толькі Бог і Неба. Рэшта не існуе. Рэшта не патрэбна. Рэшта з’яўляецца
перашкодай у з’яднанні свайго сэрца толькі з Ім!
Бог, даючы сябе, забірае
ўсё.
Прашу Цябе, Марыя, учыні
ў маім сэрцы гэты цуд, каб мне было дастаткова толькі Бога.
Ахвяраванне Езуса ў святыні
Паглядзі. Яны ўбогія.
Прыходзяць скласці Богу ахвяру бедных людзей, бо не могуць дазволіць сабе
скласці “добрую” ахвяру. Ці гэта перашкаджае Богу? Ці Ён мерае чалавека мерай таго,
што той прыносіць да святыні?
Для Яго няма розніцы
паміж бедным і багатым. Мяжа таго, што падабаецца Богу праходзіць дзесьці ў
іншым месцы. Праз сэрца. Колькі ў ім любові адданай свету, і не затрыманай для
сябе…
Паглядзі. Бог прымае
гэту бедную ахвяру. Згодна з правам Марыя выкупае свайго Сына. Цяпер Ён Яе. Але
Яна адразу аддае Яго Богу. Адмаўляецца ад сваіх правоў. Адмаўляецца ад права на
Яго і на сябе. Так будзе да самага канца.
Ці
ведаеш, якую Яна за гэта атрымала ўзнагароду? Найвялікшую! Атрымала ласку
з’яднання з Сынам. Але будзь уважлівым: дзяліць лёс Езуса – гэта не насіць
кароны і быць кімсьці вялікім у вачах гэтага свету. Выбраць Езуса – гэта
выбраць крыж.
Марыя! Дапамажы мне
аддаць Богу ўсё, што для мяне
каштоўнае, аддаць больш – самога сябе. Прашу, дапамажы мне радавацца таму, што і маё сэрца пройдзе меч, што Ты адорыш мяне ласкай супольнага цярпення.
Езуса знаходзяць у святыні
Зноў з’яўляецца штосьці,
чаго не разумеем. Хрыстус пакідае сваю Маці, дазваляе, каб Яна, у сэрцы поўным
трывогі, старалася Яго знайсці. І гэта павінна быць радаснай таямніцай? Гэты
боль Яе сэрца? Гэтыя тры дні няспыннага пошуку? Гэты страх, што не засталася вернаму
свайму пакліканню, што не даглядзела Езуса, згубіла Яго?
Так, гэта радасная
таямніца, але, каб яе зразумець трэба заглянуць у глыбіню сэрца Марыі. Яна не
разумела, але верыла, што Бог далей ажыццяўляе свае планы. На іншых дарогах, не на тых, на
якіх чакала.
Бачыш, гэта добра, што
Бог не дзейнічае паводле нашых спадзяванняў. Нават, калі яны святыя, нават, калі яны
найсвяцейшыя, як Марыі. Бог большы за ўсё гэтае, большы, чым наша людзкая святасць, якая
таксама блукае, якая вучыцца любіць.
Марыя! Навучы мяне
радавацца з таго, што Бог ажыццяўляе свае планы інакш, чым я таго жадаю. Дапамажы мне, каб маё сэрца было як Тваё – не разумець, але давяраць і любіць.