БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА МАРЫІ
ФАЦІМА, 13 чэрвеня 1917
“Францішка і Гіяцынту Я
хутка забяру. Ты, аднак, застанешся тут не нейкі час. Езус хоча выкарыстаць
цябе, каб людзі больш Мяне пазналі і палюбілі. Ён хацеў бы ўстанавіць у свеце
набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Таму, хто прыме гэтае набажэнства, Я абяцаю
збаўленне для аздобы Яго трону.”
ФАЦІМА, 13 ліпеня 1917
“Вы бачылі пекла, куды
ідуць душы бедных грэшнікаў. Бог хоча іх уратаваць, Бог хоча распаўсюдзіць па
свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Калі будзе зроблена тое, што Я
вам скажу, шмат душаў будзе ўратавана ад пекла і ў свеце запануе супакой.
Я прыйду, каб
прасіць прысвячэння Расіі Майму Беззаганнаму Сэрцу і ўзнагараджальнай св. Камуніі
ў першыя суботы. Калі мае жаданні будуць выкананыя, Расія навернецца і запануе
супакой. Калі не, бязбожная прапаганда распаўсюдзіць па свеце сваю памылковую
навуку, правакуючы войны і пераследванне Касцёла. Справядлівыя будуць
замучаныя, Айцец Святы будзе шмат цярпець. Розныя народы загінуць, у канцы Маё
Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе.”
ПАНТЭВЭДРА, 10 СНЕЖНЯ 1925
Праз сем гадоў пасля
заканчэння фацімскіх аб’яўленняў, Сястры Луцыі аб’явілася Маці Божая з
Дзіцяткам Езусам і паказала ёй Сэрца, аплеценае цернямі.
“Спачувай Сэрцу
Тваёй Найсвяцейшай Маці, аплеценаму цернямі, якімі няўдзячныя людзі няспынна
Яго раняць, і няма нікога, хто б праз акт узнагароды гэтыя церні павыцягваў.”
“Дачка мая,
паглядзі, маё Сэрца аплеценае цернямі, якімі няўдзячныя людзі няспынна раняць багахульствамі
і няўдзячнасцю. Прынамсі ты імкніся прыносіць мне радасць і аб’яві ад Майго
імя, што Я прыйду ў гадзіну смерці з ласкамі патрэбнымі для збаўлення да ўсіх
тых, хто на працягу першых пяці суботаў месяца паспавядаецца, прыме Святую
Камунію, памоліцца адну частку Ружанца і пятнаццаць хвілін будзе разважаць разам
са Мной над пятнаццацю ружанцовымі таямніцамі, ахвяруючы гэта ў інтэнцыі
ўзнагароды.”