У 1712 годзе св. Людвік дэ Манфор піша: „Бог прагне,
каб Яго Найсвяцейшая Маці была цяпер больш вядомая, больш улюбёная і
больш шанаваная, чым
калі-кольвечы.”
ПАЎТОРНАЯ
ПРОСЬБА БОГА
Сфармуляванне, якое
ўжыў св. Людвік, было амаль даслоўна паўторанае с. Луцыі праз Марыю ў Фаціме ў 1917
годзе: „Езус жадае выкарыстаць цябе, каб людзі Мяне больш пазналі і палюбілі.”
ВОЛЯ
БОЖАЯ
Незвычайны
сэнс, які вынікае са словаў святога Людвіка, фацімскіх аб’яўленняў, а таксама
прагнення Божага Сэрца, з’яўляюцца для нас паказальнікамі шляху. Воля Божая ў
тым, каб Маці Яго Сына была больш вядомай і улюбёнай.
„Бог прагне,
каб Яго Найсвяцейшая Маці была цяпер больш
вядомая, больш улюбёная і больш шанаваная, чым калі-кольвечы.” Гэтыя словы
св. Людвіка Грыньёна дэ Манфора накрэсліваюць нешта накшталт цэнтральнай тэмы,
якая кіравала ім у напісанні “Трактату аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы
Марыі”
А што мы
бачым у змесце Паслання з Фацімы? У паведамленні Луцыі наконт аб’яўлення Маці
Божай 13 чэрвеня 1917 г. чытаем:
„Я б хацела папрасіць, каб Спадарыня забрала нас у неба.
– Так! Гіяцынту і Францішка Я хутка забяру. Ты, аднак, застанешся тут на нейкі
час. Езус хоча выкарыстаць цябе, каб
людзі больш Мяне пазналі і палюбілі. Ён хацеў бы ўстанавіць у свеце
набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Хто яго прыме, таму Я абяцаю збаўленне
для аздобы Яго трону”. – “Успаміны с. Луцыі
з Фацімы”.
Мэта, з якой
св. Людвік пісаў Трактат, і пасланне, якое мы атрымалі праз Трох Фацімскіх
Пастушкоў, аднолькавыя. Воля Божая ў тым, каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная.
Словы, якія ўжыў св. Людвік, амаль даслоўна былі паўтораныя Марыяй у Фаціме. З
той розніцай, што св. Людвік піша пра тое, што Марыя павінна быць шанаваная, як
ніколі раней, і вызначае ў трактаце форму ўшанавання. У Фаціме таксама ідзе
гаворка пра ўшанаванне, але розніца ў тым, што Бог прагне ўстанавіць
набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, даючы адначасова вельмі дакладную
структуру.
– „Вы бачылі пекла, куды ідуць душы бедных грэшнікаў. Каб іх ратаваць, Бог
жадае распаўсюдзіць па свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Калі
будзе зроблена тое, што Я вам скажу, шмат душаў будзе ўратавана ад пекла і ў
свеце запануе супакой.” – Фаціма, 13 ліпеня 1917.
„Распачынаючы
Нашу Адгартацыю, мы спасылаемся на рэлігійныя ўрачыстасці, якія святкуюцца ў
гэтыя дні ў гонар Маці Божай з Фацімы, у Партугаліі, дзе вялікая колькасць
Вернікаў аддае Ёй хвалу за матчынае і літасцівае Сэрца – мы прагнем яшчэ раз
нагадаць усім дзецям Касцёла неразрыўную повязь, што існуе паміж духоўным мацярынствам Марыі, якое вельмі добра
акрэсленае ў дагматычнай Канстытуціі Lumen gentium, і абавязкамі ўсіх
адкупленых адносна Яе як Маці Касцёла. Адносна такога вялікага бляску Яе цнотаў першым абавязкам тых, хто ў Маці
Хрыста прызнае дасканалы ўзор Касцёла, з’яўляецца сціслая еднасць з Ёй у
падзяке Найвышэйшаму Богу, які ў Марыі ўчыніў вялікія справы дзеля дабра ўсяго
чалавецтва. Аднак, гэтага не дастаткова. Існуе яшчэ адзін абавязак для ўсіх
Вернікаў. Мы павінны гэтую Служабніцу Пана ахінуць жывым культам хвалы,
удзячнасці і любові, таму што, згодна з мудрымі і ласкавымі пастанаўленнямі
Бога, Яе дабраахвотная згода і вялікадушнае супрацоўніцтва з планамі Бога ў
дужай меры паспрыялі і ўвесь час дапамагаюць збаўленню людзей(33). Таму кожны
Вернік можа ад свайго імя паўтараць малітву святога Ансэльма: “Праз Цябе,
хвалебная Панна, няхай мы заслужым ласку прыйсці да Езуса, Твайго Сына, які
праз Цябе згадзіўся прыйсці да нас.” – Павел VI, Signum Magnum, п. 7.
Незвычайны сэнс, які выплывае са словаў св. Людвіка, указанняў Касцёла, а
таксама прагнення Божага Сэрца, з’яўляюцца для нас паказальнікамі шляху. Воля
Божая ў тым, каб Маці Яго Сына была больш вядомая і ўлюбёная. Ці ж любоў да
Бога не выражаецца ў захоўванні Яго прыказанняў? А таму, ці не з’яўляецца
прыгожым і неабходным выказаць таксама любоў да Маці праз выконванне Яе парадаў?