Восьмы дзень і восьмая інтэнцыя: святасць.
Каралева
анёлаў і святых, я прагну стаць святым, але не для ўласнай хвалы, а для гонару
і хвалы самога Бога.
Першы
раз я быў асвечаны ў дзень майго хросту, о Маці мая, калі любоў Божая была
ўлітая ў маё сэрца Святым Духам, які быў мне дадзены (пар. Рым 5, 55). У тую
самую хвіліну ўся Тройца прыйшла, каб пасяліцца ўва мне. Цяпер я знаходжуся на
другім этапе майго асвячэння, які будзе трываць усё маё жыццё – а гэта час
адказвання на Божыя натхненні і практыкаванне хрысціянскіх цнотаў. Я хачу
станавіцца яшчэ больш падобным да Твайго Сына, Езуса Хрыста. Падтрымлівай мяне,
святая Маці Божая, каб я ніколі не змарнаваў атрыманай ласкі.
Найсвяцейшая
Маці, жывучы прысвячэннем Твайму Беззаганнаму Сэрцу, я жыву тым прысвячэннем,
якое стала маім удзелам падчас святога хросту. Дапамажы мне дайсці да трэцяга
этапу асвячэння, які будзе ў небе. Тады, у шчаслівай візіі, я дасягну поўнай і канчатковай
еднасці з Найсвяцейшай Тройцы, а маім удзелам стане “чаго вока не бачыла, і вуха
не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, тое Бог падрыхтаваў тым, хто
любіць Яго” (1 Кар 2, 9).
Я
ведаю, о Беззаганнае Сэрца, што маё асвячэнне ажыццяўляецца праз вернае выконванне
ў Хрыстовым духу маіх штодзённых заняткаў і выконванне волі Божай, якая
аб’яўляецца ў абавязках майго стану. Дапамажы мне ніколі не забывацца, што Бог
асабліва чакае ад мяне захоўвання Яго прыказанняў ў выконванні штодзённых
абавязкаў і праяўлення любові да бліжніх. Дапамажы мне вытрываць у веры, якую
вызнае каталіцкі Касцёл, які з’яўляецца Містычным Целам Хрыста, Твайго Сына.
Пераможная
Спадарыня, дапамажы мне заўсёды памятаць словы Твайго Сына, які сказаў: “Калі хто хоча
ісці за Мною, няхай адрачэцца ад сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною.
Бо, хто хоча жыццё сваё ўратаваць, загубіць яго. А хто загубіць жыццё сваё
дзеля Мяне, той уратуе яго. Бо якая карысць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь
свет, а сябе загубіць ці пашкодзіць сабе?” (Лк 9, 23-25).
Я
ведаю, што ў мяне ёсць мой анёл апякун, які падтрымлівае мяне ў змаганні з
сіламі зла і дапамагае мне ў пілігрымаванні да нябеснай айчыны. Маці Збаўцы,
адкрый маё сэрца на натхненні майго анёла апекуна, які звяртаецца да мяне
голасам сумлення. Тады я буду жыць згодна са словам Божым, так як мяне вучыць
мая Маці Касцёл. Амэн.
Малітва.
О
Марыя без граху першароднага зачатая.
Маліся
за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Прыйдзі,
Дух Святы, прыйдзі праз магутнае заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, Тваёй
умілаванай Абранніцы.
Святыя
Пётр і Павел, маліцеся за нас.
Святы
Ян Апостал, маліся за нас.
Святы
Лука Евангеліст, маліся за нас.
Святы
Людвік дэ Манфор, маліся за нас.
Святы
Максіміліян Марыя Кольбэ, маліся за нас.
Мае
святыя Апекуны, маліцеся за нас.
Акт даверу да
Беззаганнага Сэрца Марыі
Прыбягаю
да Твайго Беззаганнага Сэрца, о Марыя, мая нябесная Маці, каб схавацца ў ім як
у дзівосным садзе, поўным прыгажосці і слодычы. Ты з’яўляешся Нявестай Святога
Духа, умілаванай Дачкой Бога Айца і Маці Сына, у сваім выключным з’яднанні з
Найсвяцейшай Тройцай Ты з’яўляешся Пасрэдніцай усялякіх ласкаў, якія мы
атрымліваем з нябеснага трону, і якія сплываюць з Найсвяцейшага Сэрца Твайго
Сына.
Любоў
Твайго Беззаганнага Сэрца, якая праяўляецца ў Тваім пяшчотным матчыным клопаце,
дазваляе мне скласці ў Табе ўсю маю надзею і давер. Найсвяцейшая Маці, давяраю
Табе! Тваё заступніцтва, з’яднанае з пасрэдніцтвам Найсвяцейшага Сэрца Езуса,
можа спаталіць кожнае прагненне душы і цела на гэтай зямлі і прывесці мяне да
пажаданага дому ў небе, да сустрэчы з Табой у вечнасці, дзе Ты прадставіш мяне
Твайму Боскаму Сыну і Блаславёнай Тройцы.
Маці
мая, Давер мой, будзь маёй Заступніцай і выпрасі мне ласкі, аб якіх я прашу, а
таксама тыя ласкі, пра якія я не ведаю, што яны мне патрэбныя. Дазволь мне
заўсёды трываць у еднасці з Тваім Сынам, са Святым Духам, які жыве ў маёй душы,
і з нябесным Айцом. Гэта забяспечыць мне дапамогу ў кожнай патрэбе, таму што
Боскія Асобы бачаць у Табе, о Марыя, Маці гэтага сына (гэтай дачкі), які(ая)
жыве яшчэ на зямлі. Амэн.