ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ
БОЖАЙ
Першая таямніца святла
ХРОСТ
ЕЗУСА Ў ЯРДАНЕ
“Я — святло свету. Хто ідзе за Мною, той не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця”. (Ян 8, 12).
О
Найчысцейшая, Беззаганная Марыя, Маці Слова, Панна Паслання, пакорная Маці
Адкупіцеля – будзь прывітаная!
«Голас таго, хто кліча ў пустыні:
“Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму! Кожная даліна ўзвысіцца,
кожная гара і пагорак панізяцца, і выбоістыя дарогі стануць раўнінай, і ланцугі
гор — далінаю. І ўбачыць кожнае цела Божае збаўленне”» (Лк. 3, 4 -6).
Прыйдзі, Духу Святы! Духу Праўды і Святла.
Навучы нас глядзець на Езуса вачамі Марыі, любіць Яго Яе
Сэрцам, Сэрцам яго Маці.
Вядзі нас шляхам узнагароды за грахі нашыя і ўсяго свету.
Каб мы ішлі за Ім, наслядуючы Яго пакору, Яго прыніжэнне.
“Дабраславёная ты, дачка, Богам Узвышнім над усімі
жанчынамі, якія жывуць на зямлі. Бо не сціхне слава твая ў сэрцах людскіх, што
памятаюць моц Божую, аж навечна. І хай залічыць гэта табе Бог на славу вечную” (Юдыты 13, 18 – 20).
Няхай будзе праслаўлёны Бог: Айцец, Сын і Дух Святы.
Няхай будзе адданая пашана і блаславенства Марыі, “месца прабывання Святой
Тройцы”, якая з’яўляецца ўзорам для Касцёла.
Яна нашая Маці. Езус, паміраючы на крыжы, “убачыўшы
Маці і вучня, які стаяў побач і якога
Ён любіў, сказаў
Маці: «Жанчына, вось
сын Твой». Потым сказаў вучню: «Вось Маці твая». І з гэтага
часу вучань узяў Яе да сябе” (Ян 19, 26-27).
У святле таямніцы духоўнага мацярынства, у святле гэтай
мацярынскай любові, мы ўсім сэрцам прымаем гэтае незвычайнае пасланне, якое
пачалося 13 мая 1917 года ў Кова да Ірыя – у Даліне Супакою. “Не бойцеся! Я
не зраблю вам нічога дрэннага… Я з неба”.
Сваім клопатам Марыя ахоплівае кожнага чалавека;
ахоплівае ўсяго чалавека, усіх людзей і народы…
“У Хрысце ля падножжа крыжа Яна прыняла Езуса, а ў Яго
ўлонні прыняла нас усіх”. Яна агарняе нас асаблівым клопатам у Святым Духу. У
гэтай клапатлівай любові Яна прагне збаўлення кожнага чалавека. І не можа
маўчаць перад абліччам пагрозы вечнага збаўлення.
“І… паколькі пасланне Маці Божай Фацімскай – гэта мацярынскае
пасланне, яно моцнае і адназначнае. Гучыць паважна. Гучыць як мова Яна
Хрысціцеля на беразе Ярдану. Заклікае да пакуты. Перасцерагае. Заклікае да
малітвы. Раіць ружанец”.
Яна просіць аб пяці першых суботах месяца, аб актах
прысвячэння і ўзнагароды. Словы гэтыя кіруе да кожнага чалавека, да кожнага
месца, “якога кранулася справа збаўлення”.
У жыцці самой Марыі ў хвіліну звеставання адбылося нешта накшталт
ласкі хросту – новае асвячэнне. Яна наблізілася ад Бога, праз нараджэнне Сына
Божага, зачатага ў Яе ўлонні. Узаемнае ўцелаўленне – у жылах Езуса цячэ Яе
кроў. Гэтую кроў, а таксама цеплыню Яе Сэрца, Ён атрымаў ад Марыі. А Яна,
настолькі злучаная з Сынам Божым, была абагаўлёная адзіным непаўторным чынам.
Бог – Сын і Яго Маці. Ён настолькі звязаў Яе з Сабою, што гэта перавышае ўсе
чалавечыя повязі.
Марыя! Нашая Маці, Каралева Ружанца Святога, Каралева
Супакою.
Калі Езус распачаў сваю публічную дзейнасць, Ты адышла ў
бок, застаючыся ўкрытай… каб магла паўстаць новая Сям’я; Сям’я для заснавання
якой Ён прыйшоў у гэты свет. Сям’я, якая будзе развівацца з дапамогай тых, хто
слухае Яго голасу і жыве згодна з ім.
Езус пакідае сваю Маці, адыходзіць з бацькоўскага дому,
каб распачаць сваю місію. Ярдан паказвае, ў чым заключаецца місія Езуса: стаць Баранкам,
які бярэ на сябе грахі свету, Ён, што з’яўляецца “Святлом свету”.
“Тут, дзе Езус сыходзіць у ваду як нявінны, што робіць
сябе “грахом за нас” (пар. 2 Кар 5, 21), адчыняецца неба і голас Айца абвяшчае Яго Сынам
Улюбёным, а Дух Святы сыходзіць на Яго, каб паклікаць да будучай місіі”.
Гэта Айцец прызнае Сына і адкрывае з Ім сувязь любові,
якая яднае Яго з Ім. Да кожнай асобы ахрышчанай і прышчэпленай да Хрыста,
адносяцца словы Айца: “Ты мой Сын Умілаваны”… Ты мая дачка ўмілаваная… Хрост
Пана Езуса, выкананы Янам Хрысціцелем у водах Ярдану, гэта вялікая Эпіфанія,
аб’яўленне боскасці Хрыста, абвешчанага Богам Айцом, прамаўляючага з неба праз
Духа Святога, сыходзячага ў постаці галубкі, якая азначае супакой і любоў.
Такім урачыстым чынам распачынаецца збаўчая місія Езуса. Адначасова Дух Святы
распачынае у душах сваю дзейнасць, якая будзе працягвацца да заканчэння часоў.
Праз хрост Езуса быў прыгатаваны наш хрост, дзякуючы якому
мы атрымалі веру і ласку. Дзень нашага хросту – гэта найважнейшы дзень нашага жыцця.
Мы былі ахрышчаныя ў імя Айца, Сына і Духа Святога, каб увайсці ў еднасць са
Святой Тройцай. Таямніца хросту Езуса дазваляе схіліцца, паглыбіцца, пагрузіцца
ў таямніцу кожнага з нас. Мы былі ахрышчаныя не толькі вадой, але Духам Святым,
які перадае нам жыццё Божае.
Дзякуючы сакрамэнту святога хросту, ты перамяніўся ў
Святыню Духа Святога. Каб ніколі, заклікае нас св. Леў Вялікі, “сваімі злымі
ўчынкамі не выгнаў больш такога вялікага Госця,
і не паддаўся няволі д’ябла: таму што ты маеш вартасць Крыві Хрыста”.
Хрост увёў нас у хрысціянскае жыццё, якое з’яўляецца
няспынным навяртаннем да любові Божай, што вядзе нас да сталага навяртання,
трывання ў Яго любові.
Марыя, пасланая сваім Сынам у Фаціму, нагадвае нам пра
забытыя праўды. Да такіх праўдаў належыць аб’яўленне наконт граху, пекла і
неба. Пасля аб’яўлення тром дзецям пекла, куды ідуць паміраючыя ў граху, Яна
навучыла іх малітве: “О мой Езу, прабач нам нашыя правіны,
барані нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да Неба, дапамажы асабліва тым,
каму найбольш патрэбна Твая Міласэрнасць”.
Грэх
– гэта таямніца, найвялікшае, найгоршае няшчасце, якое можа напаткаць чалавека.
Маці Божая настойлівала ў Фаціме: “Няхай людзі перастануць сваімі грахамі
зневажаць майго Сына”.
Для
Марыі ў Фаціме найважнейшым было збаўленне душы. Хрост з’яўляецца брамай, праз
якую мы ўваходзім у Касцёл.
У
хвіліну цішыні, трываючы пры Беззаганным Сэрцы Марыі, падзякуйма Богу Айцу за
той дзень, калі мы былі ўключаныя ў жыццё Хрыста і прызначаныя разам з Ім да
жыцця, якое не ведае мяжы існавання, да жыцця вечнага, шчаслівай рэчаіснасці.
Дзякуем
за гэтае невыказанае дабро: “Дзіця Божае, чалавек сям’і Божай, мае за айца –
Бога Айца, за маці – Маці Божую, за брата – Сына Божага. Ён становіцца
нашчадкам Божым, звязаным любоўю з Асобамі гэтай Сям’і Божай”.
Хрост
Езуса быў пачаткам Яго місійнай дзейнасці, якая скончылася смерцю на крыжы –
дзеля збаўлення людзей. Праз хрост кожны чалавек быў далучаны да збаўчай місіі
Хрыста – абвяшчэння Евангелля, правядзення людзей да Бога і вечнага збаўлення.
У
Фаціме Марыя аб’яўляецца як маці, якая любіць свайго Сына. Адкрывае перад
дзецьмі сваё матчынае Сэрца і просіць аб узнагародзе. Смуціцца з-за
няўдзячнасці людзей, з-за іх абыякавасці, холаднасці да бясконцай, бязмежнай –
аж да шаленства Крыжа – любові Свайго Сына. Ці можам мы застацца абыякавымі да
гэтых просьбаў Маці? Чым больш мы Яе любім, тым з большым імкненнем адкажам на
Яе просьбы. Праз практыкаванне першых суботаў месяца мы можам адкупіць
стагоддзе грахоў, шмат, шмат душаў можа быць збаўлена; мы можам ваказаць любоў
Хрысту і ўзнагародзіць за знявагі Беззаганнага Сэрца Марыі. У гадзіну апошняга
аб’яўлення 13 кастрычніка Маці Божая сказала: “Я Каралева Ружанца. Я
прыходжу заахвоціць вернікаў да перамены жыцця. (…) Няхай яны штодзённа моляцца святы ружанец…”.
У
гэтай малітве Яна сама абуджае ў нас гатоўнасць да ўзнагароды; Яна ўводзіць нас
у жыццё ў духу ўзнагароды. У свеце ёсць ячшэ шмат людзей, якія не ведаюць
Хрыста або не любяць Яго і таму яны адышлі ад Яго. Калі, незадоўга да смерці,
маленькага Францішка з Фацімы запыталі, што ён плануе рабіць у небе, ён сказаў:
“Я буду суцяшаць заклапочанага Езуса”.
Ці
можам мы суцяшаць Езуса?
Папа
Пій XI у сваім лісце на ўрачыстаць
Найсвяцейшага Сэрца Езуса пісаў: “Паколькі з-за нашых грахоў, якія былі
звязаныя з мінулым, але загадзя прадбачаныя, душа Хрыста была смутная аж да
смерці, напэўна ўжо тады Ён прыняў суцяшэнне праз нашую прадбачаную ўзнагароду,
таму што Ямы аб’явіўся анёл, каб суцешыць Яго Сэрца, якое было пагружанае ў
смутку і трывозе. Найсвяцейшае Сэрца Езуса, заўсёды зраненае грахамі няўдзячных
людзей, мы можам і павінны цяпер Цябе суцяшаць сапраўдным і поўным таямніцаў
чынам”.
Ласку
веры мы атрымліваем не толькі для сябе. Праз святы хрост хрысціянін становіцца
здольным і пакліканым да таго, каб абвяшчаць Евангелле, дзяліцца сваёй верай,
сведчыць.
Што
для мяне азначае хрост?
Ці
ведаю я і памятаю дату свайго хросту? Ці ў глыбіні сэрца я святкую яе і дзякую
Богу за гэтую вялікую ласку? Ці я імкнуся жыць сапраўды па хрысціянску, у стане
асвячаючай ласкі, атрыманай у першы раз праз гэты сакрамэнт?
Марыя
ведае пра “драму пагружаных у страху спраў, якія ёсць у свеце, а таксама пра
незамянімую нічым моц малітвы аб ласцы, каб атрымаць прабачэнне (…). Ружанец
вядзе нас праз Марыю да Хрыста. Так адбываецца з намі, калі мы трымаемся за ружанец
– Марыя радуецца і моліцца з намі. Яна дапамагае нам паглыбляцца і перажываць
таямніцы Хрыста. Нашую малітву вядзе і ажыўляе Марыя”.
Калі
Францішак, Гіяцынта і Луцыя вырашыліся прысвяціць сваё жыццё для збаўлення душаў,
для выканання Божага плану, Марыя сказала: “Вы павінны будзеце шмат цярпець,
але ласка Божая будзе вашай сілай…” Яна адкрыла далоні і перадала маленькім
пастушкам святло, якое выплывала з іх. Яно прасякнула іх глыбока ўнутры і яны
ўбачылі сябе ў ім выразней, чым у самым дасканалым, самым чыстым люстэрку.
Дзякуючы моцы гэтага святла дзеці ўпалі на калені і пачалі праслаўляць Бога
словамі: “Найсвяцейшая Тройца, праслаўляю Цябе. Мой Божа, люблю Цябе; люблю
Цябе ў Найсвяцейшым Сакраманце”.
Ці
Святая Тройца для мяне найважнейшая?
Ці я
заўсёды і ўсюды сведчу аб сваёй прыналежнасці Хрысту? Ці я дазваляю весці сябе
Духу Святому, якога – праз хрост – я з’яўляюся святыняй?
Праз
хрост мы застаемся злучанымі з Хрыстом – “Баранкам Божым, які бярэ на сябе
грахі свету”.
“Я
голас таго, хто кліча ў пустыні” – кажа пра сябе Ян Хрысціцель. У пустыні мы
ўбогія і прагнучыя. “Раўнайце сцежкі
Пану” – у яго сэрцы палае вялікае гарачае прагненне; голад таго, каб прыйшоў
Бог.
Ян
Хрысціцель – гэта жывое прагненне. Ён голас таго, хто кліча. Ён прарок агню, Ён
Папярднік, Сябра Жаніха, абвяшчаючы Тога, што павінен прыйсці (пар. Лк 7,
26-27).
“Трэба,
каб Ён узрастаў, а я памяншаўся” – вызнае Яны Хрысціцель. Ці
я дазваляю расці Хрысту ўва мне? У маім сэрцы, у маім жыцці? Якое маё прагненне
Бога?
“Хрысціяне,
жывучы Хрыстовым хростам, несучы ў сабе Ярдан, нясуць свету надзею і супакой.
Яны людзі надзеі”. Ад таго, ці мы будзем весці хрысціянскае жыццё і пакутаваць
за грахі, залежыць супакой у свеце. Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе, але трэба
выканаць прагненні Маці Божай; прыняць - усім жыццём – фацімскае пасланне.
Сёння
сама Маці Божая сыходзіць з неба і заклікае свет апамятацца і пакутваць.
Просіць аб набажэнстве першых пяці суботаў месяца: споведзь, Святая
ўзнагараджальная Камунія, малітва часткі ружанца і 15 хвілін разважання над
ружанцовымі таямніцамі.
Сястра
Луцыя вызнае ў сваім сведчанні: “Мы ўбачылі анёла, які трымаў у левай руцэ
вогненны меч, ён іскрыўся і выкідваў кавалкі агню, якія, здавалася, падпаляць
свет; але яны згасалі ў сутыкненні са святлом, якое прамянілася з правай рукі
нашай Спадарыні. Анёл, паказваючы правай рукой у бок зямлі, сказаў гучным
голасам: “Пакута, пакута, пакута”.
Як
выглядае пакута ў маім жыцці? Як я адказваю на заклік нашай Маці і Каралевы да
навяртання? Якая мая малітва і ахвяра? Праз хрост, які пагружае нас у Хрыста,
мы былі ачышчаныя ад граху і атрымалі Духа Святога. Якіх плёнаў навяртання ад
мяне чакае Бог?
“Вось
Баранак Божы…” – менавіта гэтыя словы Яна Хрысціцеля Касцёл захаваў у самым
сэрцы таямніцы Эўхарыстыі. У гэтай таямніцы б’ецца яго сэрца. Святар, за
хвіліну перад Святой Камуніяй, узнімае Святую Гостыю і кажа: “Вось Баранак
Божы, які бярэ на сябе грахі свету”. Сучасны свет, настолькі жудасна, настолькі
нясціпла з сябе задаволены, ён настолькі ганарлівы, што не заўважае гэтай
прысутнасці.
Таму
патрэбная ўзнагарода за правіны і знявагі: за акты багахульства, за зневажанне
Эўхарыстыі, за занядбанні. Анёл, несучы тром фацімскім дзецям Цела і Кроў
Езуса, спачатку пакланіўся, маліўся перад келіхам і Гостыяй у паветры, даючы
прыклад эўхарыстычнай адарацыі. Толькі потым ён удзяліў Святую Камунію: “Прыміце
Цела і Кроў Хрыста, жудасна зняважанага няўдзячнымі людзьмі. Узнагароджвайце за
іх грахі і суцяшайце вашага Бога”.
Дзеці
адказалі з гарачай любоўю. А я? Які я дам адказ? Які адказ дасць маё сэрца?
О
Марыя! – Нявеста Эўхарыстыі! Глыбіня пакоры, Панна верная, Першая сярод убогіх
Пана, Твайму Беззаганнаму Сэрцу я прысвячаю сёння маё сэрца, усё маё жыццё,
цяпер і на вечнасць, дзеля трыюмфу Твайго Беззаганнага Сэрца і надыходу Эўхарыстычнага
валадарства. Дапамагай мне разумець цяперашнюю хвіліну: “Цяпер надышла для
нас гадзіна паўстання са сну. Цябер збаўленне душ бліжэйшае, чым тады, калі мы
паверылі. Ноч мінула, а наблізіўся дзень. Пакінем учынкі цемры, і апранемся ў
зброю святла. (…) Апранемся ў Езуса Хрыста”.
Святая
Марыя! Маці Бога і нашая Маці, маліся за нас, каб мы маглі жыць Евангеллем.
Навучы нас станавіцца людзьмі Эўхарыстыі і Касцёла. Дапамажы нам не хаваць
святла Евангелля пад начыннем нашай малой веры. Дапамажы нам быць, моцай
Евангелля, святлом свету, каб людзі маглі бачыць у нас дабро і праслаўляць
Айца, які ёсць у небе. Амэн.
РУЖАНЕЦ
Таямніцы святла
Запрагні ўвайсці на час малітвы светлай часткі ружанца ў школу Марыі. Прасі ў малітве, каб Яна зрабіла цябе даверанай асобай сваіх разважанняў над падзеямі, у якіх звычайна, як і ты сам, Яна не прымала беспасрэднага ўдзелу. Няхай прыкладам для цябе будзе таямніца хросту Езуса ў Ярдане. Марыі там не было. Але Яна разважала ў сваім сэрцы над гэтай таямніцай пачатку дзейнасці Хрыста. Няспынна. Аж да таго моманту, пакуль не зразумела, што ў гэтай таямніцы адбываецца нашае збаўленне.
Вяселле ў Кане
Ці
зможаш ты ўявіць сабе сучасны свет як Кану Галілейскую? Гэта праверка тваёй
веры: ці можаш ты ўбачыць, што чалавецтва заўсёды стаіць перад магчымасцю
распачаць новае жыццё, будаваць сапраўдную супольнасць, стаць сям’ёй, дзе Божая
любоў можа перамагчы кожную цяжкасць, кожны крызыс і знішчыць любоўю зло яшчэ ў
зародку? Ці ведаеш ты, што гэты поўны шуму свет, можа быць іншым, што ёсць у ім
людзі добрай волі, а перш за ўсё, ёсць у ім Маці Езуса? А тым самым… атмасфера
гэтага свету напоўненая патэнцыяльным цудам?
Таму,
запрашай у сучасную Кану Марыю, каб Яна была нашай заступніцай перад Богам.
Навучанне аб Божым Валадарстве
і заклік да навяртання
Як
далёка ты бачыш? Дзе гарызонт, на якім затрымліваецца твой позірк, калі ты
прымаеш штодзённыя рашэнні? Гэта зноў пытанне пра тваю веру: пра яе месца ў
тваім жыцці і яе якасць. Падумай, што для цябе сапраўды важнае. Ці “тут і
зараз”? Ці можа вечнасць і Божае валадарства?
Давай ты будзеш належаць да тых, што робяць усе магчымыя намаганні, каб будаваць “новы дом”, у якім ты сам і людзі, якіх ты любіш і якім служыш, змогуць пасяліцца на вякі.
Перамяненне на гары Табор
“Пан
з Табой” – сказаў анёл Марыі ў хвіліну звеставання. Так, Яе Пан заўсёды быў з
Ёй. Быў з Ёй перш за ўсё ў шэрай штодзённасці. Яе Бог палюбіў больш за ўсіх.
Можа ты глядзіш са здзіўленнем на той факт, што трыццаць гадоў Божы Сын быў
укрытым у назарэтанскім доме. Трыццаць гадоў быў з Марыяй, без бляску і хвалы.
Назарэт – гэта доўгія гады, Табор – некалькі хвілін. Бог марыйнай штодзённасці
– гэта не Бог светлых аб’яўленняў, громаў з яснага неба і цудаў, захапляючых
дух у грудзях. Бог Найсвяцейшай Маці гэта Бог з Назарэта, Бог пакорнай служабніцы.
Ён – Бог укрыты. І таму Марыя так моцна Яго палюбіла.
І ты запрагні палюбіць такога Бога, і тады тваё сэрца пачне біцца ў рытме Беззаганнага Сэрца Маці.
Устанаўленне
Эўхарыстыі
Памятай, ты не зразумееш таямніцы Вячэрніка, калі не заўважаеш яго марыйнага фундаменту. Калі ты засяроджана разважаеш над гэтай ружанцовай таямніцай і запрашаеш Марыю да свайго сэрца, Яна навучыць цябе праўдзе Эўхарыстыі, не таму, што вонкавае ў гэтай збаўчай падзеі, а таму, што найважнейшае: унутранае, духоўнае. Хоць Эўхарыстыю можна цэлебраваць і прымаць у розных месцах, зрабіць гэта можна толькі ў адзіным стаўленні: як Марыя.