Чаму Адна Інтэнцыя?

 АДНА, ДАКЛАДНАЯ ІНТЭНЦЫЯ ЯК ЗНАК ЕДНАСЦІ – ЯК ВЫРАЗНЫ ПАКАЗАЛЬНІК ШЛЯХУ 

Адна інтэнцыя – гэта выразны паказальнік шляху, каб мы былі з’яднаныя, каб не згубілі з вачэй галоўнага, таго, што істотнае, калі мы прагнем адказаць дзеяннем на ўказанні нашай Маці. 

ЗМАГАЙМАСЯ Ў АДНОЙ ІНТЭНЦЫІ 

Нас вельмі шмат у Польшчы, Беларусі і ў іншых краінах. Таксама, як для вялікага войска, нам неабходны адзіны, дакладны і агульны для ўсіх загад.

Адна, дакладная інтэнцыя як знак еднасці. Калі хочацца ўсяго, можна страціць усё. Адна інтэнцыя – гэта добра зразумелы паказальнік шляху, каб мы былі аб’яднаныя, каб мы не згубілі з вачэй сутнасці, таго, што істотнае, калі мы сапраўды жадаем належным чынам адказаць на просьбы нашай Маці.

Нас вельмі шмат у Польшчы, Беларусі і ва ўсім свеце. Таму, каб мы былі адно, трэба мець адзіную мэту, таксама, як для вялікага войска павінен быць адзіны, дакладны і агульны для ўсіх загад.

 „Памятай, што асабліва трэба маліцца за людзей, гэта значыць за ўсё цела, за ўсіх супольнікаў Маці Касцёла. Менавіта ў гэтым праяўляецца ўзаемная любоў. Бо, калі ты молішся за сябе, гэтая малітва служыць толькі табе. Калі кожны моліцца толькі за сябе, тады менш ласкі атрымлівае грэшнік, а не той, хто моліцца за іншых. Калі асобныя вернікі моляцца за ўсіх, тады ўсе моляцца за кожнага. Таму вынікае, што, калі ты молішся сам за сябе, молішся – як мы ўжо сказалі – толькі сам. Калі молішся за ўсіх, усе будуць маліцца за цябе. Сярод усіх ёсць таксама і ты. Такім чынам і ўзнагарода будзе большая, таму што малітвы асобных вернікаў выпрошваюць для кожнага з іх тое, аб чым просяць усе. Няма ў гэтым ніякай дзёрзкасці, а толькі большая пакора і багацейшы плён.” – з трактату св. Амброзія, біскупа, “Пра Каіна і Авеля”.