Круцыята Адной Інтэнцыі

   Круцыята Адной Інтэнцыі – гэта духоўны працяг Вялікай Фацімскай Навэнны
, якой кіруе ФАЦІМСКІ САКРАТАРЫЯТ.

   У духу любові да Маці Божай, Фацімскі Сакратарыят далей праводзіць сваю службовую дзейнасць, звязаную з пасланнем Маці Божай з Фацімы, і пасля заканчэння Вялікай Фацімскай Навэнны распачынае чарговую справу: Kруцыяту Адной Інтэнцыі.

   Круцыята – гэта ініцыятыва, якая мае свае карані ў клопаце аб развіцці і паглыбленні фацімскай духоўнасці. Гаворка не ідзе пра тое, каб распаўсюджваць чарговыя формы марыйнай пабожнасці, але аб выкананні абавязкаў якія вынікаюць з акту прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі, аб тым, каб быць не пасіўным, а актыўным удзельнікам Паслання.  А гэта адбываецца тады, калі, напрыклад, мы практыкуем набажэнства першых суботаў месяца.

   У Фаціме Маці Божая паказала нам Сваё Беззаганнае Сэрца, просячы аб суцяшэнні, паказваючы шлях паратунку для грэшнікаў, умову супакою ў свеце, а таксама прадказваючы трыюмф Свайго Беззаганнага Сэрца. Яна таксама адзначыла, што абяцанне будзе выканана, калі людзі выканаюць Яе жаданні. Даражэнькія: як жа шмат залежыць ад кожнага з нас!

   Круцыята Адной інтэнцыі – гэта запрашэнне да любой – што датычыцца месца, часу і формы – малітвы, ахвяры ці пакуты, але заўсёды ў гэтай адной дакладнай IНТЭНЦЫІ. A таму, як дзеці Марыі, з’яднаймася ў супольным клопаце, робячы тое, што для нас магчыма, і клічма да Бога ў гэтай адной IНТЭНЦЫІ. Ахвяруй, учыні, зрабі якое-небудзь духоўнае дабро – тое, што будзе для Цябе ў даным месцы і моманце магчыма, узбуджаючы гэтую адну дакладную IНТЭНЦЫЮ.

   Дарагія, Брат і Сястра, не пытайцеся ці гэта трэба рабіць кожнага дня, раз у тыдзень, а можа раз у месяц. Гаворка не ідзе пра колькасць, не з’яўляецца важным месца або дзень тыдня – гаворка ідзе пра тое, каб сэрцам рабіць тое, што для цябе ў даны час магчыма, хаця б тое маленькае зярнятка дабра раз у год, але з думкай менавіта пра гэтую ІНТЭНЦЫЮ, якую сфармуляваў сам Езус, пра што казала Маці Божая ў Фаціме.

   Памятай! Калі мы вымалім гэтую ласку для сябе і для іншых, мы зменім ход нашай гісторыі, уратуем цэлыя народы ад згубы, душы ад пекла, а свет ад войнаў. Паспрыяйма надыходу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі!