Чаму менавіта пяць суботаў

ЧАМУ МЕНАВІТА “ПЯЦЬ СУБОТАЎ” УЗНАГАРАДЖАЛЬНЫХ, А НЕ ДЗЕВЯЦЬ ЦІ СЕМ У ГОНАР МАЦІ БОЖАЙ БАЛЕСНАЙ?

Уначы з 29 на 30 мая 1930 года сястра Луцыя атрымала такі адказ: “Дачка мая, матыў вельмі просты: ёсць пяць відаў зняваг і багахульстваў супраць Беззаганнага Сэрца Марыі. 

Першае: Багахульствы супраць Яе Беззаганнага Зачацця.

Другое: Супраць Яе Дзявоцтва.

Трэцяе: Супраць Божага Мацярынства, калі Яе прызнаюць выключна за Маці чалавека.

Чацвертае: Багахульствы тых, хто імкнецца адкрыта пасеяць у сэрцах  дзяцей абыякавасць, пагарду, а нават нянавісць да Беззаганнай  Маці.

Пятае: Багахульствы тых, хто зневажае Яе беспасрэдна ў Яе святых абразах.

Вось, мая дарагая дачка, той матыў, які прымусіў Беззаганнае Сэрца Марыі прасіць Мяне аб гэтым маленькім акце ўзнагароды. Менавіта дзеля Яе Я пажадаў узрушыць сваю міласэрнасць, каб прабачыць тым душам, якія мелі няшчасце Яе абразіць. Што датычыцца цябе, імкніся нястомна сваімі малітвамі і ахвярамі прымусіць Мяне да таго, каб Я аказаў гэтым бедным душам Сваю міласэрнасць. 

Гэта праўда, дачка мая, шмат душаў пачынае, але мала тых, хто закончвае, і тыя, што закончваюць, маюць мэту атрымаць абяцаныя ласкі. Я, аднак, жадаю тых, хто будзе практыкаваць пяць першых суботаў з мэтай узнагародзіць Беззаганнаму Сэрцу тваёй Нябеснай Маці, а не тых, што будуць практыкаваць пятнаццаць бяздушна і абыякава.”