Умовы простыя, але ці яны выконваюцца?

 УМОВЫ САПРАЎДЫ ПРОСТЫЯ,
АЛЕ ЦІ ЯНЫ ВЫКОНВАЮЦЦА?

  “Калі будзе зроблена тое, што я вам кажу, шмат душаў будзе ўратавана, у свеце запануе супакой. Вайна скончыцца”, кажа  Марыя. Таму трэба зрабіць тое, аб чым просіць Неба. 

   Калі просьба датычыцца чатырох ўмоваў, то трэба выканаць усе чатыры, а не толькі абраныя па ўласнаму жаданню. Калі гаворка ідзе пра інтэнцыю ўзнагароды Беззаганнаму Сэрцу Марыі, то менавіта такая інтэнцыя павінна нам спадарожнічаць на працягу набажэнства першых суботаў месца. 

   Маці Божая просіць аб тым, каб мы разважалі з Ёй 15 хвілін над ружанцовымі таямніцамі, таму не забываемся пра хвіліну медытацыі, тэмы якой добра удакладненыя, і няма тут ніякай самадзейнасці. Марыя просіць аб адной частцы ружанца. Таму трэба звярнуць увагу на тое, каб не атаясамляць разважанне падчас малітвы на ружанцы з разважаннем над ружанцовымі таямніцамі.