Вельмі часта з’яўляюцца такога роду сумневы ў асобаў, які жадаюць практыкаваць як першыя пятніцы, так і першыя суботы месяца. Існуе звычай прыступаць да споведзі ў першыя пятніцы; у гэтым выпадку, калі я жадаю прымаць удзел у набажэнстве першай суботы, наступнага дня таксама трэба прыступіць да сакрамэнту пакаяння. Ці такая практыка не была б чымсьці незразумелым? А можа нельга практыкаваць узгаданыя набажэнствы адначасова, а толькі пасля заканчэння 9 першых пятніцаў распачынаць 5 першых суботаў?
Аднак, не трэба спавядацца ў пятніцу і ў суботу, а таксама няма ніякай перашкоды, каб практыкаваць абедзьве формы пабожнасці адначасова. У даным выпадку трэба падкрэсліць, што няма неабходнасці ісці да споведзі ў пятніцу; абавязковы толькі стан асвячальнай ласкі, а таксама прыняцце св. Камуніі ў інтэнцыі ўзнагароды Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Таму досыць толькі адзін раз прыступіць да сакрамэнту пакуты, гэта значыць быць у гэты дзень у стане асвячальнай ласкі, і адначасова выканаць умову святой споведзі з нагоды першай суботы.