Ці набажэнства першых суботаў яшчэ актуальнае?

 ЦІ НАБАЖЭНСТВА ПЕРШЫХ СУБОТАЎ
МЕСЯЦА СЁННЯ ЯШЧЭ АКТУАЛЬНАЕ?

  Бенэдыкт XVI адказвае: “Памыляўся б той, хто думаў бы, што прарочая місія Фацімы скончылася. У гэтым сэнсе пасланне не скончылася, хоць і зніклі абедзьве дыктатуры. Працягваецца цярпенне Касцёла і працягваецца пагроза чалавецтву, а таму мы не перастаем шукаць адказу; nаму ўсё яшчэ застаецца актуальным знак, які дае нам Марыя. Таксама і ў цяперашняй небяспецы, калі сілы зла ў розных формах пагражаюць знішчэннем веры. Таксама і цяпер нам неабходны гэты адказ, які Маці Божая дала дзецям”. 

   Да сённяшняга дня застаюцца актуальнымі словы сястры Луцыі: “Найсвяцейшая Марыя Панна абяцала адкласці біч вайны на пазней, калі гэтае набажэнства будзе практыкаванае і распаўсюджанае. Можам заўважыць, што адкладвае Яна гэтую кару адносна намаганняў, якія будуць учыненыя дзеля таго, каб яго распаўсюджваць. Баюся аднак, што мы маглі б зрабіць больш, чым робім, і што Бог, менш, чым задаволены, можа ўзняць руку Сваёй міласэрнасці і дазволіць, каб гэты свет быў знішчаны гэтым ачышчэннем. І ніколі не было яно такім страшным, страшным”. 

Успамін пра гэтае набажэнства мае сёння асаблівы сэнс. Яно з’яўляецца “душай паслання Маці Божай” і заклікам, скіраваным да кожнага з нас. Калі мы гаворым пра фацімскую пабожнасць, то не можам атаясамляць яго толькі з 13 днём кожнага месяца ад траўня да кастрычніка. Фаціма заклікае да набажэнства пяці першых суботаў месяца. Мы не выканаем фацімскага пасланя, калі не будзем узнагароджваць Сэрцу Марыі ў першыя суботы.