У любы момант зрабі і далучы да гэтай Інтэнцыі якое-небудзь дабро: малітву, ахвяру, пост, утаймаванне.
Па-першае. Мы не можам забыцца, што ўсе нашыя духоўныя акты,
якія мы робім, маюць значэнне тады, калі з імі звязаная свядомая інтэнцыя.
Таму, напрыклад, можна задаць пытанне: ці для
таго, каб маліцца, досыць толькі прамаўляць словы, каб пасціцца ў пятніцу,
досыць толькі не есці мяса? Калі будзе адсутнічаць інтэнцыя, злучаная з дабром,
якое мы робім учынкам, думкай, словам, у нас атрымліваецца нешта, накшталт
прыгожага ліста, які не мае адрасату. Таму сутнасцю Круцыяты з’яўляецца
свядомае прыняцце інтэнцыі: „Каб Марыя была больш вядомая і каханая; каб свет
пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.
Па-другое. Такая форма
малітоўнага штурму становіцца магчымай для кожнага без выключэння. З аднаго
боку яна адкрывае перад намі новыя гарызонты для малітвы, а з іншага не
абмяжоўвае нас у нашых пастанаўленнях і праяўленнях любові да Марыі. Круцыята –
гэта запрашэнне да любой – адносна месца, часу і формы – малітвы, пакуты,
посту, утаймавання цела, учынкаў міласэрнасці або, напрыклад, ахвяры з таго,
што нясе нам штодзённасць, але заўсёды з адной дакладнай інтэнцыяй. Таму
сутнасцю справы з’яўляецца засяроджанне не на тым, што і колькі нам трэба
зрабіць, а на інтэнцыі, каб насіць яе ў сэрцы, злучыць з якім-небудзь дабром,
зробленым з любові да Марыі.
Па-трэцяе. Tакі шлях быў нам дадзены Прымасам Тысячагоддзя кс.
Кард. Стэфанам Вышынскім.
„Ці ж з
малітвай не трэба злучыць, у духу пакуты і ўзнагароды, маленькія ахвяры,
утаймаванні, дабраахвотныя абмежаванні і вырачэнні? Аб гэтым нас просіць сама
Найсвяцейшая Маці, як у Лурдзе, так і ў Ля Салет, і ў Фаціме! А вы добра
ведаеце, колькі можна рабіць плённых ахвяраў, для нашага асабістага, сямейнага
і грамадскага дабра! Стрымліванне языка і мовы, выпраўленне пачуццяў да
бліжніх, лепшы стыль працы, прафесійная сумленнасць, адмова ад алкагольных
напояў і курэння, абмежаванне дадатковых выдаткаў для асабістай прыемнасці. Устрыманне
ад залежнасцяў і дрэнных схільнасцяў, якія так часта абыходзяцца такім вялікім
коштам, знішчаюць здароўе і сямейны бюджэт – гэта доўгая літанія магчымасцяў
для пакуты і ўзнагароды за мора грахоў, якія наносяць шкоду нам усім.”