Заклікі Маці Божай, скіраваныя да свету ў Фаціме. Шлях паратунку для свету.
A. Пакута; свядомая інтэнцыя ў малітве, у прыняцці цярпення, а таксама практыкаванні пакутных учынкаў.
„З усяго, што
толькі можаце, зрабіце ахвяру як кампенсацыю за грахі, якімі Ён зневажаны і,
каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў. […] Перш за ўсё прыміце і з падданасцю зносьце ўсе цярпенні, якія Бог вам пашле”.
(Анёл – Фаціма
– 1916 г.)
„Ахвяруйцеся за грэшнікаў і часта кажыце, асабліва, калі будзеце складаць
ахвяры: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, за навяртанне грэшнікаў і як кампенсацыю
за грахі, учыненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”. (Маці Божая – Фаціма – 1917 г.)
B. Штодзённая ружанцовая малітва.
„Штодзённа
маліцеся на ружанцы”, „Трэба працягваць штодзённа маліцца на ружанцы”. (Маці Божая – Фаціма
– 1917 г.)
C. Прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Прынамсі раз у год у дзень успаміну
Маці Божай Каралевы (22 жніўня).
„Маё
Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”. (Маці Божая – Фаціма
– 1917 г.)
D. Узнагарода ў пяць першых суботаў месяца; гэта значыць, што з інтэнцыяй,
узнагараджальнай Беззаганнаму Сэрцу Марыі, трэба паспавядацца, прыняць св.
Камунію, памаліцца адну частку ружанца і зрабіць 15-хвіліннае разважанне.
„Я прыйду, каб
прасіць аб прысвячэнні Расіі Майму Беззаганнаму Сэрцу і святой узнагараджальнай
Камуніі ў першыя суботы месяца. Калі людзі выканаюць мае жаданні, Расія
навернецца і запануе супакой”. (Маці
Божая – Фаціма – 1917 г.)
„Скажы ўсім,
што Я абяцаю прыйсці на дапамогу ў гадзіну смерці з усімі патрэбнымі ласкамі да
тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы […] будзе разам са Мной у
інтэнцыі ўзнагароды”. […] Хто гэта зробіць, таму Я абяцаю збаўленне для аздобы Яго трону”. (Maці Божая – Фаціма – 13.06.1917 г.)