з усімі патрэбнымі ласкамі да ўсіх тых,
хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы
Абяцанне
Маці Божай Фацімскай
У набажэнстве
першых суботаў месяца найважнейшай з’яўляеца ўзнагараджальная інтэнцыя
(кампенсацыя), якая суправаджае ўсе яго элементы. У адрозненні ад большасці
іншых пабожных практыкаванняў, у якіх мы звяртаемся да Бога (часта менавіта
праз пасрэдніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі) са сваімі рознымі інтэнцыямі, тут
не павінна быць ніводнай з іх. Мы не просім аб здароўі для сябе і блізкіх, не
просім аб навяртанні сужонка, не звяртаемся з просьбай знайсці добрую працу ці
здаць экзамен. З набажэнствам першых суботаў не звязана ніводная, нават самая
важная інтэнцыя, таму што гэта не тое набажэнства, падчас якога мы хочам звярнуць на сябе ўвагу
неба. Наадварот, практыкуючы набажэнства першых суботаў, мы хочам як бы
“знікнуць” з Божага поля бачання і зрабіць так, каб позірк нашага Створцы і
Збаўцы засяродзіўся толькі на адным: на смутку Сэрца нашай Нябеснай Маці, якая
церпіць з-за грахоў сваіх дзяцей. Наша набажэнства павінна Яе суцешыць: сваёй
пабожнасцю, любоўю і ахвярай мы хочам зраўнаважыць (не пераважыць!) зло, якое
іншыя людзі прычыняць Ёй сваёй абыякавасцю, а нават нянавісцю.
Мы павінны
“знікнуць”. Ці гэта магчыма? Напэўна так, таму што гэта падкрэслівала с. Луцыя
ў адным са сваіх першых лістоў, звязаных з распаўсюджваннем першасуботняга
набажэнства. Яна пісала: “Я ніколі не адчувала сябе такой шчаслівай, як тады,
калі прыходзіць першая субота. Ці ж гэта няпраўда, што самае вялікае наша
шчасце гэта быць цалкам для Езуса і Марыі, і любіць Іх, толькі Іх, безумоўна?
Мы добра гэта бачым у жыцці святых (…). Яны былі шчаслівыя, таму што любілі, а
мы (…) павінны імкнуцца любіць так, як яны, не толькі дзеля таго, каб радавацца
прысутнасці Езуса (гэта дробязь, таму што, калі ў нас няма магчымасці радавацца
Яго прысутнасці тут, мы будзем радавацца там), але для таго, каб даваць Езусу і
Марыі суцяшэнне быць любімымі. Калі мы зможам гэта зрабіць так, што Яны ўбачаць сябе любімымі, не ведаючы кім [падкр.
аўтарам], і праз гэтую любоў будзе ўратавана шмат душ, то я думаю, што гэта
варта таго”.
А таму не мы
тут важныя і не нашы інтэнцыі! Прадметам набажэнства першых суботаў з’яўляецца
ўзнагарода Беззаганнаму Сэрцу Марыі за грахі людзей, якія раняць Яе Сэрца,
убіваючы ў Яго шыпы сваіх зняваг і багахульстваў. Таму мы кажам пра
ўзнагараджальную інтэнцыю, якая павінна суправаджаць гэтае набажэнства.
У чым
заключаецца ўзнагарода? Гэта перавага дабра над злом, недуманне пра сябе,
перавага над эгізмам іншых, любові над нянавісцю, вырачэнне і ахвяра над
шуканнем прыемнасцяў. У гэтым духу мы прыступаем да споведзі, молімся на
ружанцы, прымаем Святую Камунію і разважаем разам з Марыяй.
Узнагараджальная
інтэнцыя павінна быць выразнай, хоць мы і не павінны кожную хвіліну ўсведамляць
наша набажэнства. Бог ведае нашыя сэрцы і прыме дар, які мы складаем для Яго
Маці – калі ў пачатку набажэнства мы ўзбудзім чыстую інтэнцыю.
Умовы
сапраўднай узнагараджальнай інтэнцыі:
- Нагадай
сабе, што Езус і Марыя казалі ў Фаціме пра церпячае Беззаганнае Сэрца Маці
Божай. Усвядом сабе, што повадам гэтага цярпення з’яўляюцца людскія грахі і
што, калі ў нас няма магчымасці іх пазбегнуць, трэба іх зраўнаць праз
узнагароду за іх.
- Усвядом
сабе, што такое ўзнагарода і якім чынам ты можаш кампенсаваць за ўсё зло, якое
ўчынілі бедныя грэшнікі. Павер, што, калі сам Езус просіць нас аб практыкаванні
першых суботаў у інтэнцыі ўзнагароды, то гэта павінна быць плённая прылада ў
змаганні дабра са злом. Няхай гэта напоўніць тваё сэрца радасцю і надзеяй, што
твае намаганні прынясуць вялікія плёны.
- Перад тым, як распачаць набажэнства, а потым падчас практыкавання кожнага яго элементу, узбудзі ўзнагараджальную інтэнцыю. Адначасова прасі Найсвяцейшую Маці, каб Яна ачысціла тваё сэрца ад усіх эгаістычных матываў, якія маглі б з’явіцца падчас практыкавання набажэнства першых суботаў.