Пятая радасная таямніца
ЕЗУСА
ЗНАХОДЗЯЦЬ У СВЯТЫНІ
У гэтую першую суботу месяца мы прагнем
разважаць з Табой, Беззаганная Маці, над таямніцай шукання і знаходжання
дванаццацігадовага Езуса ў Святыні, а таксама жыцця Святой Сям’і ў Назарэце, і
такім чынам маліцца асабліва за дзяцей і ўзнагароджваць за тых, што стараюцца
вырваць з іх сэрцаў любоў да Цябе.
О Каралева наша, кіруй нашымі думкамі і
пачуццямі. Дапамажы нам пачуць Твой голас у сэрцы, распалі любоў, узмацні
надзею.
«Дзіця,
чаму Ты зрaбiў
нaм тaк? Вoсь бацька Твoй i Я балюча перажывалі, шукaючы Цябе».
«Чaгo ж вы шукaлі
Мяне? Цi вы не ведaлі,
штo Мне трэбa
быць у тым,
што належыць Aйцу Мaйму?» (Лк 2, 48б – 50).
Кожная падзея ў жыцці Хрыста гэта
таямніца, якая мае глыбокае значэнне. Паразважаем, які сэнс схаваны ў болю
шукання на працягу трох дзён і радасці знаходжання.
Нават для Маці Божай паводзіны і словы
дванаццацігадовага Езуса не былі цалкам зразумелыя. Яна захоўвала іх у сваім
Сэрцы і разважала. Паволі адкрывала іх сэнс. Было гэта прадказаннем трох дзён
болю пасля мукі і смерці Езуса, а таксама радасці Ўваскраcення.
У пятай радаснай таямніцы мы можам
адкрыць, што боль кожнага чалавека, калі ён прыняты з падданасцю волі Божай,
вядзе да радасці настолькі вялікай, што яе нельга параўнаць з ніякім цярпеннем.
Калі мы хочам параўнаць сэнс таямнічых
падзей, цемры веры, мы павінны наследаваць Марыю ў Яе пакорным разважанні падчас малітвы. І менавіта гэта ўкрыта ў ружанцы – нагадванне, захоўванне ў сэрцы і
разважанне над Яе таямніцамі, а таксама наш удзел ў гэтых таямніцах. Кожны
чалавек павенен у сваім жыцці адлюстроўваць нейкую частку таямніцаў Хрыста, гэта значыць наследаваць Яго, стаць Яго вобразам, часткай
Яго Містычнага Цела.
Не ўсё мы можам зразумець і не заўсёды
мы можам зразумець, як Бог дзейнічае ў нашым жыцці і ў гісторыі чалавецтва.
Тады мы павінны з пакорай, верай і даверам гэта прыняць. Бог ёсць! Ён наш Пан,
які ўсім кіруе. Усё, што адбываецца, гэта дзеянне Яго Міласэрнасці.
“Цi вы не ведaлі, штo Мне трэбa быць
у тым, што
належыць Aйцу Мaйму?» (Лк 2,
49б).
Пятая радасная таямніца вучыць нас шукаць
Бога, імкнуцца зразумець Яго волю.
Ці ў нас ёсць на гэта час? Ці мы
падпарадкўваемся яго рытму? На што ў нас увогуле ёсць час? Ці мы задумваемся
паважна над тым, дзеля чаго існуе гэты час?
Ці мы жывем са свядомасцю, што гэты час
прабывання на зямлі гэта выпрабаванне? Што мы выбіраем: вечнасць з Богам ці
вечнасць без Бога? (А наколькі яна страшная, паказала Маці Божая фацімскім
дзецям у візіі пекла).
Каб мець час шукаць Бога, патрэбна
рашэнне, змаганне і мужнасць.
У якой ступені мне гэта ўдаецца? Ці я
мог бы нешта паправіць?
Божы провід даў нам цудоўны прыклад
чалавека – святога
Яна Паўла II, які вытрывала шукаў Бога, шукаў таксама чалавека, з павагай,
любоўю, каб яму дапамагчы наблізіцца да Бога.
У чым я магу наследаваць нашага святога Папу?
“І ён пaйшoў з iмi, і прыйшoў у Нaзaрэт,
i быў паслухмяны iм. А Мaці Ягo захавала ўсе гэтыя слoвы ў сэрцы свaiм. Езус жа ўзрастаў у мудрaсцi, у гaдах i ў
лaсцы ў Бoгa i ў людзей”. (Лк 2, 51-52).
Езус дае нам чацвёртую інтэнцыю
набажэнства першых суботаў месяца – узнагароджванне за тых людзей, што стараюцца публічна ўкласці ў
сэрцы дзяцей знявагу, пагарду, а нават абыякавасць да Беззаганнай Маці.
Мы ведаем, што існуе
антыевангелізацыя – пра гэта сказаў св. Ян Павел II. Ці мы ўсведамляем, як яна
ўжываецца на практыцы адносна нашых дзяцей? Ці мы стараемся супрацьстаяць гэтай
дэструктыўнай дзейнасці, ці ідзем, як авечкі, бо нам не хапае разважлівасці і
адвагі?
Хто выхоўвае нашых дзяцей – калыханка, дзіцячы садок, школа, асобы,
якія праводзяць дадатковыя заняткі, тэлебачанне, інтэрнэт ці мы самі? Ці мы
разумеем, што тое, найважнейшае, што з’яўляецца нашым абавязкам, мы не можам
аддаць у іншыя, часам не правераныя рукі? Ці не спіхваем свае абавязкі на
кагосьці іншага?
Ці мы праверылі, у якім кірунку
выхоўваюцца нашыя дзеці і кім?
А можа апраўдваем сябе недахопам часу,
стомленасцю, патрэбай адпачынку, неабходнасцю заняцца справамі матэрыяльнымі?
Сённяшні стыль жыцця не спрыяе сям’і. Мы ведаем пра тое, што часта
патрэбны гераізм, каб выканаць сваё бацькоўскае пакліканне. Ці мы памятаем тады
пра Святую Сям’ю, якая можа нам дапамагчы? Ці я шукаю падтрымкі ў каталіцкім
асяроддзі?
Укрытае жыццё Езуса ў Назарэце – убогае,
напоўненае малітвай і працай, паслухмянасцю Марыі і Юзафу, з’яўляецца ўзорам як
для дзяцей, так і для бацькоў. З’яўляецца ўказальнікам таго, на якім шляху
трэба шукаць шчасця. Чаго мы хочам для нашых дзяцей? Ці занадта моцны клопат аб
іх матэрыяльным дабрабыце не засланяе нам таго, што найважнейшае?
Калі я цяжка працую на працягу тыдня, ці
стараюся ў нядзелю знайсці час для сваёй сям’і? Гэты дзень, між іншым,
прызначаны менавіта для таго, каб будаваць сямейныя адонсіны, займацца
рэлігійным выхаваннем дзяцей. Мы не павінны бяздумна праводзіць яго перад экранамі
тэлевізараў або кампутара.
Як навучыць дзяцей шукаць Бога?
Чым раней мы пачнем гэта рабіць, тым
лепш, бо малыя дзеці адкрытыя на пазнанне Праўды і Любові. Найважнейшае гэта
паказаць ім, як навязаць кантакт з Богам у малітве.
Ці я вучу дзяцей маліцца па сваім прыкладдзе, падчас супольнай малітвы?
Ці мае дзеці ўмеюць маліцца на ружанцы,
аб якім просіць Маці Божая, і з якім звязала Сваю асаблівую дапамогу ва
ўмовах сучасных пагрозаў?
Ці я прыступаю да Святой Камуніі ў
першыя пятніцы месяца і ці спрабую звязаць гэта з набажэнствам да Беззаганнага
Сэрца Марыі?
Езус быў паслухмяны сваёй Маці і
дадзенаму Айцу.
Так цяжка сёння навучыць дзяцей
паслухмянасці. У таямініцы знаходжання дванаццацігадовага Езуса ў Святыні мы
атрымліваем указанне і святло. Калі мы самі будзем шукаць волю Айца,
калі будзе яна для нас найважнейшая за ўсе іншыя справы, калі будзем дапамагаць
дзецям адкрываць Божыя намеры ў іх жыцці і не перашкаджаць ім, але
падтрымліваць у ажыццяўленні паклікання, тады нашыя сямейныя вузы будуць
глыбокія і моладзь не будзе шукаць вырашэння сваіх праблем у падазроных
аўтарытэтаў.
Маці Бога і людзей, мы прагнем сёння
ўзнагародзіць Твайму Беззаганнаму Сэрцу за ўсе дрэнныя прыклады для дзяцей, за свядомыя і
несвядомыя ўчынкі, якія прынеслі шкоду іх духоўнаму развіццю. Асабліва просім
прабачэння за асобаў,
якія паспрыялі гэтаму, за дзяцей і моладзь, якія страцілі нявіннасць і чысціню,
ідучы супраць шостага прыказання.
Беззаганная Маці, заступіся за нас, каб
Бог аказаў нам сваю міласэрнасць! Стрымай зло, выпраў тое, што была знішчана! Мы давяраем Твайму заступніцтву!
Сёння шмат бацькоў пакутуе ад сваіх
дзяцей, якія зышлі на дрэнны шлях і згубілі веру. Няхай яны памятаюць, што Маці Божая з
болем шукала дванаццацігадовага Езуса, але Яна шукае таксама ўсіх
заблукаўшых дзяцей. Няхай з’яднаюць свой боль з Яе болем. Няхай моляцца і
церпяць за сваіх дзяцей. Няхай даверацца міласэрнай Маці, бо Яна зможа сваёй
дабрынёй схіліць самых зацвярдзелых.
Езус узрастаў у ласцы Бога, жывучы ва
ўбогай назарэтанскай Сям’і. Ён – Сын Божы хацеў вучыцца ў Марыі і быць Ёй
паслухмяным. Калі мы хочам, каб нашыя дзеці ўзрасталі пад апекай Найсвяцейшай
Маці, каб Яна захоўвала іх ад зла і фармавала асобы, трэба ахвяраваць іх
Беззаганнаму Сэрцу гэтай добрай Маці. Святы Ян Павел II назваў гэта запісам да
“школы Марыі”. Паказаў прыклад фацімскіх дзяцей, якія хутка дасягнулі вялікай
святасці, робячы тое, што казала Найсвяцейшая Панна.
Беззаганнае Сэрца Марыі, будзь для ўсіх дзяцей сховішчам і дарогай, якая
прывядзе іх да Неба! Дай ім бацькоў і настаўнікаў, якія будуць шукаць і выконваць
волю Божую, маліцца і цярпець. Амэн.
Радасныя таямніцы
Звеставанне
Ты таксама ў вачах Бога нехта вялікі,
важны і патрэбны. Кім бы ты не быў і кім бы сябе не лічыў. Ражважаючы над
таямніцай звеставання, ты разважаеш над таямніцай свайго жыцця. Бо і цябе кліча
Бог. І ад цябе чакае адказу.
Падумай, якое Маці Божая можа бачыць у
табе падабенства да Сябе.
Якім ты з’яўляешся Яе дзіцём: падобным да Яе, добрым, верным, глыбока веручым і
любячым Бога, святым? А можа інакш?
Паслухай Марыю… Што Яна скажа сёня пра
цябе?
Наведванне
святой Альжбеты
Ці ты думаў калісьці пра тое, што таямніца
наведвання гэта неад’емная частка твайго хрысціянскага жыцця? Паразважай, чаму
на тваім шляху да неба адбываецца тая ці іншая падзея. Узгадай у памяці, як
выглядала наведванне Альжбеты Дзевай Марыяй. Падумай, наколькі яно з’яўляецца
вобразам таго, што адбываецца ў тваім жыцці. Як выглядаюць твае сустрэчы з
іншымі людзьмі? Колькі ў іх служэння і любові?
Паслухай не толькі сябе, але перш за ўсё
Марыю… Яна ведае
поўны адказ… Яна пакажа табе шлях да дасканалага падабенства да Яе – Тваёй
Маці.
Нараджэнне
Езуса Хрыста
Прыглядзіся да
таямніцы ў Бэтлееме і пашукай адказу на пытанне: “Хто Богу бліжэй за ўсё? Так,
чалавек, менавіта чалавек. У Божым Сэрцы першы менавіта ён. Ніводная істота,
нават анёл, толькі чалавек. І гэта не абстрактны чалавек, нейкі “хтосьці”. Ты
таксама Богу найбліжэйшы! Хоць ты ніяк гэтага не заслугоўваеш, бо чым мог бы
заслужыць такога адрознення? А аднак, гэта для цябе Бог стаў чалавекам. Пажадаў
быць адным з нас. Каб паказаць табе, што ў кожны момант жыцця можна быць такім
чалавекам, як хоча Бог. Бо Езус быў падобным да цябе ва ўсім. Акрамя граху.
Ахвяраванне
Езуса ў святыні
Гледзячы на
таямніцу ахвяравання Езуса, ты вучышся праўдзе аб людзкой залежнасці. Так стварыў
цябе Бог: табе трэба некаму аддаць сэрца, некага прызнаць сваім Панам, некаму
аддаць сваё жыццё. Будзь уважлівым, бо твая духоўная залежнасць зусім не
павінна быць звязанай з Богам. Ты таксама можаш стаць нявольнікам не таго, што
Божае, але таго, што людзкое.
Навта сатаны!
Святы Пётр вучыць: “Хто кім пераможаны, той таго і нявольнік” (2 П 2, 19).
Езуса
знаходзяць у святыні
Калі ты разважаеш над пятай таямніцай,
то адразу ведаеш, з кім трэба Яго шукаць. Пытанні: “Дзе можна сустрэць Збаўцу?
З кім трэба ісці, каб дайсці да Яго?” – з’яўляюцца рэтарычнымі. Ты разумееш,
што Езуса трэба шукаць з Марыяй. Ты ведаеш таксама, куды Ён цябе вядзе. Да
святыні.
Бо Езуса ты лягчэй за ўсё, паўней за
ўсё, самым дасканалым чынам ты сустрэнеш у Эўхарыстыі.
Няхай Тваё
Беззаганнае Сэрца зменіць свет!