… пятнаццаць хвілін будзе разважаць
разам са мной над таямніцамі ружанца
ў інтэнцыі ўзнагароды”
Абяцанне Маці Божай
Фацімскай
Быць блізка
да Бога праз Марыю. Адчуць найсвяцейшую далонь на сваім плячы. Спазнаць цеплыню
блізкасці Марыі… Колькі б мы аддалі за такія хвіліны…
Быць блізка
да Бога праз Марыю. Адчуць найсвяцейшую далонь на сваім плячы. Спазнаць цеплыню
блізкасці Марыі… Колькі б мы аддалі за такія хвіліны, пра якія чытаем у
апісаннях марыйных аб’яўленняў. Вось св. Кацярына Лабурэ кладзе галаву на
калені Найсвяцейшай Панны Марыі, трымае далоні ў Яе далонях, паглынае словы з
Яе вуснаў. Хочаш зведаць нешта падобнае? Можаш! Паслухай, як запрашае Цябе Твая
Нябесная Маці: “Пятнаццаць хвілін разважай са мной над таямніцамі ружанца ў
інтэнцыі ўзнагароды”.
Што гэта
азначае? Ты атрымаў(ла) ад Маці Божай незвычайнае запрашэнне. Марыя запраше
Цябе стаць побач з Ёй і ўслухоўвацца ў Яе ружанцовы роздум! Заўваж: у “Яе”, не
твой! Не ты павінен казаць, гэта Яна кажа!
Запытаешся,
як гэта магчыма? Ты не святы і не дасканалы хрысціянін. Ты адчуваеш, як моцна
цябе прыцягвае ўсё зямное, а Марыю з усёй моцы прыцягвае моц Божага
Валадарства. Мы тут, утаптаныя ў прах, Яна там – у далечыні неба. Мы можам
працягваць да Яе рукі і крычаць: “Да Цябе ўздыхаем з гэтай слёз даліны!”. Але…
быць настолькі блізка, каб чуць шэпт і біццё Беззаганнага Сэрца? Для нас гэта
немагчыма, бо мы грэшныя.
Аднак, Марыя
запрашае таксама цябе і мяне. А Езус, які запрапанаваў гэта набажэнства, даў
нам указанне. Калі нехта з нас баіцца, што не зможа, што не дарос, няхай
нагадае сабе словы Збаўцы, сказаныя праз некалькі тыдняў пасля аб’яўлення
набажэнства першых суботаў. Гэтыя словы Ён кажа нам і сёння: “Гэта праўда, сам
па сабе, сама па сабе, нічога не можаш, але з маёй ласкай зможаш усё!”. Ласка
Збаўцы… Такім павінен быць пачатак разважання: трэба пакінуць сябе, свае
намаганні, спрабаванні, а таксама апасенні і даць месца ласцы.
Як гэта
зрабіць? Калі мы хочам даць месца цудоўнаму дзеянню ласкі, то нашыя сэрцы
павінны быць чыстымі. Ты сам гэта адчуваеш: немагчымая еднасць сэрцаў, калі
адно сэрца беззаганнае, а другое поўнае грахоў. Але гэтага мала. У такім сэрцы
не можа быць месца для цябе. Паспрабуй на хвілінку пабыць толькі для Бога.
Забудзь пра сябе, як цябе завуць, што ты робіш, якія ў цябе праблемы. Паглядзі
на маленькае дзіця. У яго сэрцы толькі маці. “Калі не станеце як дзеці, не
ўвойдзеце ў валадарства нябеснае”. Мы можам сказаць: “Калі я не стану, як
дзіця, я не ўвайду ў Сэрца Маці”.
Паспрабуй
зноў быць Яе дзіцём, і ты пачуеш Яго голас, пачуеш Яе матчыную прысутнасць,
цеплыню Сэрца поўнага ласк. Напэўна ў першую суботу. А калі кожны дзень стане
для цябе суботай, ты будзеш адчуваць Яе побач з сабой не пятнаццаць хвілін, а
заўсёды.
Пяці урокаў
на тэму першасуботняга набажэнства павінна быць досыць, каб, як чытаем у аднаго
з айцоў Касцёла, “кожны дзень быў суботай”. А мы сталі людзьмі якіх прыцягвае
неба. Ужо больш, чым зямля!
Умовы
добрага 15-хвілёвага разважання:
- Лепш, каб
гэты элемент набажэнства быў у самым канцы. Праз споведзь мы аддаляемся ад
граху, праз св. Камунію яднаемся з Хрыстом, праз ружанец суцішваем сваё сэрца і
ўваходзім у кола збаўчага дзеяння Бога. Калі гэтыя ўмовы будуць добра
выкананыя, нашы душы будуць гатовыя да сустрэчы з Марыяй Разважаючай.
- Узбудзі ў
сабе ўзнагараджальную інтэнцыю за грэшнікаў, якія не жадаюць слухаць Маці Божую
і быць Яе дзецьмі, якія выказваюць Марыі абыякавасць, а нават ненавідзяць Яе і
шмат робяць, каб паменшыць Яе хвалу. Скажы Марыі, як моцна ты Яе любіш і што
Яна для цябе важнейшая за цябе самога, за самых блізкіх, за ўсе рэчы на зямлі.
Скажы Ёй, як моцна ты смуткуеш па Ёй і як моцна прагнеш быць Яе радасцю. Каб
гэтыя словы паходзілі з сэрца, абудзі ў сабе дзіця, якое любіць сваю маці. Гэта
пастава будзе патрэбная падчас разважання; не губляй яе.
- Суціш сваё
сэрца. Забудзь пра свае штодзённыя справы, пра ўсё, што сёння займае тваё
сэрца. Адкінеш такім чынам спакусу рассеянасці, даш супакой сваёй душы і зможаш
пачуць голас Маці, якая хоча кіраваць тваім разважаннем.
- Паспрабуй
знайсці такі метад разважання, які адпавядае тваёй душы. Ці можа гэта быць
форма пытання Найсвяцейшай Маці пра тое, што Яна хоча табе сказаць? Калі так,
то Марыя дасць табе адчуць, дзе тваё слова, а дзе Яе. Можа досыць табе
спакойнага разважання, з хвілінамі роздуму, малітвы, размовы з Марыяй? Падчас
такога разважання ты таксама пачуеш у сваёй душы Яе словы. Можа зможаш (зноў з
паузамі ў малітве) так глыбока з’яднацца з Марыяй, што пачуеш у сваім сэрцы
шэпт сваёй Нябеснай Маці? А можа Твая шлях да таго, каб пачуць разважанне Маці,
іншая? Запытай таксама сябе, ці ты жадаеш перажыць гэта разважанне
індывідуальна, ва ўласным рытме, ці лепш у малітоўнай супольнасці, якая
дапамагае сустрэцца з Богам.
- Выбяры
тэму разважання. Гэта можа быць адна таямніца ружанца, некалькі, і нават увесь
ружанец. Звычайна разважанне пачанаецца з нейкай дакладнай таямніцы, але, калі
Марыя вядзе Цябе да іншай, ідзі за Яе голасам; калі Яна распавядае табе пра
сваю прысутнасць ва ўсёй гісторыі збаўлення, не перабівай Яе, боячыся, што
прапусціш ружанцовую таямніцу, з якой пачаў разважанне.
Малітва перад медытацыяй
Маці Найсвяцейшая, Беззаганная Марыя!
Я з радасцю прымаю Тваё
запрашэнне да ўдзелу ў Тваім разважанні.
У першыя суботы Ты
адкрываеш сваё Беззаганнае
Сэрца для кожнага, хто
прагне ўліць ва
ўласнае сэрца гэтыя найважнейшыя
знакі, якія Бог
паказаў нам у Фаціме.
Прашу, адкрый перада
мной сваё Сэрца. Я асмельваюся прасіць аб гэтым з цалкавітай пакорай,
а таксама з
дзіцячай адвагай, таму што хачу Цябе наследаваць, таму што хачу
жыць любоўю да
Твайго Сына, таму што
прагну заўсёды трываць
у стане ласкі і
любіць Твой святы ружанец, і нарэшце таму, што прагну ўсяго, што
я толькі магу ахвяраваць у духу
ўзнагароды за грэшнікаў. Дазволь мне прыняць удзел у Тваім разважанні, а я
абяцаю практыкаваць у жыцці Слова, якое Ты ўвальеш ў мае малое сэрца, каб яно
станавілася ўсе больш любым Табе, больш блізкім Табе,
больш падобным да
Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.