Сёмы дзень і сёмая інтэнцыя: кіраванне душаў да Езуса.
“Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах
не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды,
Панна хвалебная i бласлаўлёная.”
Найсвяцейшая Марыя, перш чым Ты зачала Слова
Божае ў сваім найчысцейшым улонні, Ты зачала Яго ў Сваім Беззаганным Сэрцы. Ты
заўсёды разважала над Божым словам у сваім Сэрцы, усю сваю ўвагу прысвячаючы
яму – не Сабе. Святы Ян Хрысціцель сказаў: “Трэба, каб Ён узрастаў, а я
памяншаўся” (Ян 3, 30). А Ты, Марыя, малілася ў моцы Духа Святога: “Праслаўляе
душа мая Пана” (Лк 1, 46). Дапамажы і мне весці душы да Езуса праз памяншэнне
сябе самога і абвяшчэнне хвалы Божай.
Маці мая, прыклад веры, Беззаганная Марыя,
дапамажы мне, каб я трываў пры Табе і не стамляўся весці душы да Айца праз
Езуса ў св. каталіцкім Касцёле, пад кіраўніцтвам бачнай яго галавы – Папы.
Асвячай мяне, о Пане, моцай Свайго Духа, каб
словамі і ўчынкамі я мог стаць начыннем асвячэння іншых. Ты сказаў: “Не можа чалавек
нічога ўзяць, калі яму не будзе дадзена з неба” (Ян
3, 27). Дапамажы, каб я заўсёды клапаціўся пра хвалу Божую і збаўленне душаў.
Дапамажы,
каб я ніколі не забыўся, Маці мая, што я навучаю іншых праз тое, кім сам
з’яўляюся і што кажу. Выпрасі мне гэтую ласку, каб я ніколі не вёў іншых на бездарожжа.
Каб я сваімі малітвамі, ахвярамі, навучаннем і руплівым выконваннем штодзённых
абавязкаў скіроўваў душы да Езуса Хрыста, у якім яны знойдуць надзею на вечнае
збаўленне.
О
Беззаганная! Я апостал Тваёй любові, таму асвячай мяне і ачышчай, каб я быў добрым
вястуном Божай міласэрнасці і праз Езуса давёў шмат душаў да Айца ў еднасці з Духам
Святым. Амэн.
Малітва.
О
Марыя без граху першароднага зачатая.
Маліся
за нас, хто ў Цябе паратунку шукае.
Прыйдзі,
Дух Святы, прыйдзі праз магутнае заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, Тваёй
умілаванай Абранніцы.
Святыя
Пётр і Павел, маліцеся за нас.
Святы
Ян Апостал, маліся за нас.
Святы
Лука Евангеліст, маліся за нас.
Святы
Людвік дэ Манфор, маліся за нас.
Святы
Максіміліян Марыя Кольбэ, маліся за нас.
Мае
святыя Апекуны, маліцеся за нас.
Акт даверу да
Беззаганнага Сэрца Марыі
Прыбягаю
да Твайго Беззаганнага Сэрца, о Марыя, мая нябесная Маці, каб схавацца ў ім як
у дзівосным садзе, поўным прыгажосці і слодычы. Ты з’яўляешся Нявестай Святога
Духа, умілаванай Дачкой Бога Айца і Маці Сына, у сваім выключным з’яднанні з
Найсвяцейшай Тройцай Ты з’яўляешся Пасрэдніцай усялякіх ласкаў, якія мы
атрымліваем з нябеснага трону, і якія сплываюць з Найсвяцейшага Сэрца Твайго
Сына.
Любоў
Твайго Беззаганнага Сэрца, якая праяўляецца ў Тваім пяшчотным матчыным клопаце,
дазваляе мне скласці ў Табе ўсю маю надзею і давер. Найсвяцейшая Маці, давяраю
Табе! Тваё заступніцтва, з’яднанае з пасрэдніцтвам Найсвяцейшага Сэрца Езуса,
можа спаталіць кожнае прагненне душы і цела на гэтай зямлі і прывесці мяне да
пажаданага дому ў небе, да сустрэчы з Табой у вечнасці, дзе Ты прадставіш мяне
Твайму Боскаму Сыну і Блаславёнай Тройцы.
Маці
мая, Давер мой, будзь маёй Заступніцай і выпрасі мне ласкі, аб якіх я прашу, а
таксама тыя ласкі, пра якія я не ведаю, што яны мне патрэбныя. Дазволь мне
заўсёды трываць у еднасці з Тваім Сынам, са Святым Духам, які жыве ў маёй душы,
і з нябесным Айцом. Гэта забяспечыць мне дапамогу ў кожнай патрэбе, таму што
Боскія Асобы бачаць у Табе, о Марыя, Маці гэтага сына (гэтай дачкі), які(ая)
жыве яшчэ на зямлі. Амэн.