Ахвяраванне Езуса ў святыні


Чацвёртая радасная таямніца

АВЯРАВАННЕ ЕЗУСА Ў СВЯТЫНІ

   У гэтую першую суботу месяца прагнем узнагародзіць Табе нашая Маці за няўдзячнасць, якая, як церне раніць Тваё Беззаганнае Сэрца. Ачысці нашае сэрца ад грэшных думак, прагненняў і пачуццяў, каб мы маглі падчас гэтага разважання з'яднацца з Тваім Найчысцейшым Сэрцам і пазнаць глыбіню Яго любові.

   Сын Божы ўвоходзіць у Сваю Святыню, каб ахвяраваць Самога Сябе Айцу дзеля збаўлення людзей. Робіць гэта праз рукі сваёй Маці. Яна таксама складае ахвяру – ахвяру свайго Сэрца. Ахвяру з таго, што для Яе найдаражэшае -  свайго Адзінароднага Сына, а з Ім аддае ўсю Сябе.

  Старац Сімяон прадказвае: «Вось Гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне шмат каго ў Ізраелі і на знак, якому будуць пярэчыць і Табе Самой душу пратне меч...» (пар. Лк. 2, 34).

  Наколькі вялікім павінен быў быць той меч? Беззаганная Маці Божая дасканала ведала прароцтвы Ісаіі пра церпячага Слугу Яхве. Ведала, колькі будзе Ёй каштваць ісці за Сынам па шляху збаўлення. Ведала і прымала сэрцам тое, што запланаваў Бог Айцец. Fiat у хвіліну Звеставання было пацверджана праз Fiat у хвіліну ахвяравання Езуса ў Святыні, а потым кожны раз, калі меч прасякваў Яе Сэрца, аж да моманту, калі Яна цярпела са сваім Сынам, паміраючым на Крыжы.

   Яна Маці Сына Божага. З Яе Ён узяў Сваё Цела, якое потым склаў у ахвяры на Крыжы і даў нам як ежу, каб мы мелі Яго жыццё ў сабе. І таму Яна яшчэ Маці Містычнага Цела Хрыста – Маці нас усіх. Яна нас нарадзіла ў цярпенні. Яна таксама ратуе нас сёння – ратуе кожную душу ад вечнага асуджэння, а свет ад згубы. 

   Ці бачыць Яна нашую ўдзячнасць?

   Яна скардзілася сястры Луцыі: «Дачка мая, паглядзі, Сэрца маё аплецена цернямі, якімі няўдзячныя людзі раняць багахульствамі і занядбаннем. Прынамсі ты старайся суцешыць Мяне і перадай усім, што Я абяцаю прыйсці на дапамогу ў хвіліну смерці з усімі ласкамі,  патрэбнымі для збаўлення тых, хто на працягу 5 месяцаў у першыя суботы:

-        паспавядаецца

-        прыме Святую Камунію

-        памоліцца ружанец

-        15 хвілін будзе суправаджаць Мяне, разважаючы над 15 таямніцамі ружанца ў унтэнцыі ўзнагароды.

 

  А Дзіцятка Езус сказала: «Спачувай Сэрцу тваёй Найсвяцейшай Маці, аплеценаму цернем, якое ўвесь час раняць няўдзячныя людзі, і няма нікога, хто б праз акт узнагароды павыцягваў  гэтыя церні».

   Сэрца Езуса і Сэрца Марыі патрабуюць ад нас узнагароды. Дзіцятка Езус называе набажэнства першых соботаў месяца маленькім актам узнагароды. «Гэтая ўзнагарода ўзрушыць Маю Міласэрнасць і прабачыць таму, хто Яго зняважыў». А да Луцыі кажа, «каб праз малітвы і ахвяры яна старалася няспынна схіляць Яго да Міласэрнасці дзеля гэтых няшчасных душаў».

  Маленькі акт узнагароды... а настолькі вялікае абяцанне звязала з ім Найсвяцейшая Панна: «Я прыйду на дапамогу ў хвіліну смерці з усімі ласкамі,  патрэбнымі для збаўлення». Гэта так званая эфектыўная ласка. Мы можам быць спакойнымі за сваё збаўленне, калі добра будзем удзельнічаць у набажэнствах пяці першых соботаў месяца.

  Ці я зрабіў ужо гэты высілак, каб выканаць просьбу Маці Божай? Ці заахвочваю я да гэтага іншых? А можа чую ў сэрцы пытанне: «Ці любіш Мяне больш, чым гэтыя?» (пар. Ян 21, 15). Можа чуеш, што пакліканы да таго, каб маліцца і прыносіць ахвяры ў інтэнцыі ўзнагароды?

   З фацімскага паслання мы даведваемся, што Бог даверыў місію ратавання сённяшняга свету Сэрцу Марыі: «Бог хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Калі зробіце тое, што я вам кажу, шмат душаў будзе ўратавана, на свеце запануе супакой» - сказала Найсвяцейшая Панна.

 

  Падчас літургічнай урачыстасці Ахвяравання Пана Езуса ў Святыні мы трымаем у сваіх руках грамнічныя свечкі – сімвал Маці Бога, якая нясе чалавецтву Святло свету -  Хрыста. Калі мы будзем паслухмянымі Марыі, Яна ажыццявіць Божы план і цемра, якая пагражае чалавецтву, расеецца. Марыя абяцала ў Фаціме: «На гарызонце цемра, але ззяе ўжо промень святла... У канцы Маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе».

 

   25 сакавіка 1984 года Святы Айцец блаславёны Ян Павел II выканаў адно з жаданняў Маці Божай – прысвяціў свет і Расію Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Мы ведаем, якія пазней адбыліся змены. Народы ўсходняй Еўропы атрымалі свабоду вызнавання веры. Скончыўся перыяд так званай «халоднай вайны» без узброенага ядзернага канфлікту, небяспека якога пагражала свету.

   Сястра Луцыя была перакананая, што ўсе людзі павінны адкрыць ролю Маці Божай у гэтых падзеях, што Бог жадае, каб Беззаганнаму Сэрцу Марыі аддавалі належную пашану. Яна старалася казаць пра гэта публічна і пераконваць усіх у сапраўднай крыніцы адбыўшыхся зменаў. Непакоілася, што чалавецтва не распазнае заступніцкай ролі Беззаганнага Сэрца Марыі. Нажаль, медыі не далі права голасу сястры Луцыі. Хоць  блаславёны Ян Павел II некалькі разоў падкрэсліў, што развал камунізму гэта справа Марыі (паміж іншым напісаў гэта таксама ў сваім тэстаманце), не шмат асобаў усведамляе звышнатуральнасць гэтых падзей і не дзякуе Беззаганнай. А ўдзячнасць адкрывае чалавечыя сэрцы на наступныя ласкі.

   Падзякуем жа сёння, ад свайго імя і ад імя ўсяго чалавецтва, за мацярынскае заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі і папросім прабачэння за тое, што не аддаем Яму публічную пашану.

  Чакаем абяцанага трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі. Жадаем прыспешыць яго нашымі малітвамі і цалкавітым адданем Маці Пана. Яна з'яўляецца гэтай абяцанай у раі Дзевай, Якая раздавіць галаву змея. «Варожасць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж насеннем тваім і паміж насеннем яе; яно раздавіць табе галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту» (пар. Быццё 3, 15).

   Сястра Луцыя пісала пра новае пакаленне: «Гэтае новае пакаленне, якое народзіцца з гэтай дзевы, абяцанай  Богам, пераможа ў барацьбе з пакаленнем сатаны, раструшчваючы яму галаву. Марыя Маці гэтага пакалення» (Заклікі фацімскага паслання, с 130).

  У Фаціме Найсвяцейшая Маці абяцала, што душы, якія прымуць набажэнства да Яе Беззаганнага Сэрца, будуць любыя Богу, як кветкі, пастаўленыя для аздобы Яго трону.

   Ці хачу я цалкам належаць Марыі, да Яе нашчадкаў, каб Яна магла ўва мне і праз мяне ажыццявіць свой план?

    Ці зрабіў я акт прысвячэння Яе Беззаганнаму Сэрцу?

    Як я разумею абавязкі, якія вынікаюць з гэтага акту?

  Сястра Луцыя кажа, што гаворка перш за ўсё ідзе пра прысвячэнне нашых нядобрых упадабанняў, адрачэнне ад нашых грэшных жаданняў, якія маюць свой пачатак у пачуццёвасці, эгаізме, выгадзе і амбіцыях. 

    На другім месцы –  дабраахвотныя ахвяры, якія будуць прынесеныя Богу, як пакорны дар нашай любові і ўдзячнасці. Набажэнтсва да Беззаганнага Сэрца Марыі  павінна прывесці людзей да цалкавітага навяртання, адданасці, глыбокай пашаны і любові.

 

   Якія пастанаўленні я зраблю падчас гэтага разважання?

  Мы адчуваем нашую слабасць у барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, недахопамі. Бачым нашую бездапаможнасць супраць зла, якое распаўсюджваецца ў нашай краіне і свеце... Часта ахоплівае нас жах...

   Паглядзім на Дзіцятка Езуса, якое з даверам аддаецца ў рукі Беззаганнай Маці. Мы таксама павінны стаць маленькімі дзецьмі, цалкам Ёй даверыцца, дазволіць Ёй дзейнічаць. Аддаць Ёй сваю волю. Скласці ўсе нашыя клопаты ў Яе Сэрцы. 

 

   Ян Павел II скончыў Акт Прысвячэння свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў 1984 годзе наступнымі словамі: “О Беззаганнае Сэрца, дапамажы нам перамагчы жудасць зла.

    Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная моц Адкуплення - моц міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі! Амэн”.

 


Радасныя таямніцы

 

Звеставанне

 

   Звеставанне гэта найважнейшая сустрэча Марыі з Богам. Ад гэтай падзеі залежыў лёс чалавецтва. Ці мы бачым, што адбылося яно ў рамках пачынаўшайся сям’і, калі Марыя была ўжо заручаная з Юзафам? Ці для нас гэта не знак таго, якую вялікую ролю ў выкананні намі Божых планаў, мае падставовае акружэнне, у якім мы жывем кожны дзень – сям’я?

   Молімся праз заступніцтва Марыі аб тым, каб нашыя сем’і былі месцам, дзе Бог застаецца з задавальненнем, каб для кожнага з нас святасць нашых сямей мела плёны лепшага пазнання таго, чаго ад нас чакае Бог.

   Марыя, зрабі нашыя сем’і святымі, каб мы маглі чуць у іх голас, заклікаючага нас Бога, і заўсёды адказвалі Яму “так”, як Ты.

 

Наведванне Святой Альжбеты

 

   Сустрэча з Богам прыносіць плён любові да людзей. Мы бачым гэта ў таямніцы наведвання святой Альжбеты Марыяй, якая некалькі хвілін таму сустрэла ў сваім жыцці Бога, а зараз спяшаецца, каб сустрэцца з чалавекам, якому патрабна Яе любоў. Любоў да Бога была б несапраўднай, калі б не было ў нас любові да бліжніх.

   Просім найсвяцейшую Панну Марыю, каб Яна навучыла нас сапраўднай любові да Бога і адкрыла нашыя сэрцы на патрэбы бліжніх. А калі гэта патрэбна, няхай пакажа нам, што нашая любоў да Бога несапраўдная, бо нашыя сэрцы не могуць любіць Бога, калі не любяць людзей.

 

Нараджэнне Езуса Хрыста

 

      Таямніца Божага Нараджэння паказвае нам вялікую праўду пра нас саміх: што мы таксама атрымалі пакліканне да нараджэння Бога. Касцёл навучае, што кожнае дабро, зробленае чалавекам, нараджае ў нас саміх і ў нашых бліжніх Бога. Так, як у бэтлеемскую ноч гэты Бог ціхі, нябачны, пакорны, але ў якога ёсць моц змяніць людзкія сэрцы і свет.

   Заклікаем Божую прысутнсць у свеце, якому так патрабна дапамога з Неба. Няхай Марыя дапаможа нам выканаць пакліканне нараджэня Бога нашай малітвай, ахвярай і любоўю, дадзенай нават тым, што нас ненавідзяць.

 

Ахвяраванне Езуса ў святыні

 

   У чацвёртай радаснай таямніцы Марыя вучыць нас ахвяраваць Богу ўсё, што мы любім. Усё, што мы маем, павінна з гэтага моманту належаць Богу. Калі Бог так хоча, Ён не забярэ ў нас гэта, але аддасць яшчэ больш каштоўным. Усё, што маем, належыць ужо Яму, і павінна быць ужываным згодна з Яго воляй.

   Ці не такія наступствы нашага прысвячэння Найсвяцейшай Панне Марыі? З гэтага моманту – праз Марыю – усё, што мы маем, належыць не нам, а Богу!

   Просім Маці Божую, каб Яна вучыла нас усё ўжываць згодна з воляй Божай. Няхай усё служыць нашаму збаўленню і ратаванню грэшнікаў!

 

Езуса знаходзяць у святыні

 

   Ёсць такія хвіліны ў жыцці кожнага з нас, калі мы губляем Езуса. Бог тады далёка, а мы самотныя і згубленыя. Гэтая апошняя радасная таямніца паказвае нам, што трэба тады шукаць Бага, шукаць пакуль не знойдзем. Марыя і Юзаф шукалі згубленага Езуса доўгія тры дні… Гэта сімвалічная лічба, якая паказвае пошукі ў бясконцасць, аж пакуль не знойдзем.

   Няхай Найсвяцейшая Маці, якая цярпліва шукае свайго Сына, выпрасіць нам ласку цярплівасці ў шуканні Бога. Няхай Яе прыклад ажывіць у нас надзею, што Бог дасць сябе знайсці кожнаму, хто будзе Яго настойліва шукаць, з тугой і любоўю.

 

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!