Пане, змілуйся над намі.
Пане, змілуйся над намі.
Хрыстэ, змілуйся над намі.
Хрыстэ, змілуйся над намі.
Пане, змілуйся над намі.
Пане, змілуйся над намі.
Маці Божая Ружанцовая, маліся
за нас.
Маці Божая Балесная, маліся
за нас.
Маці Божая з Гары Кармэль, маліся
за нас.
Маці Божая маленькіх
Пастушкоў, маліся за нас.
Святы Францішак Марто, маліся
за нас.
Святая Гіяцынта Марто, маліся
за нас.
Дзеці, пакліканыя Езусам
Хрыстом,
маліцеся за нас.
Дзеці, пакліканыя сузіраць
Бога ў Небе,
Малечы, якім Бог
адкрывае таямніцы Валадарства,
Малечы, абраныя Айцом,
Дасканалае праслаўленне цудаў
Божых,
Узоры сыноўскага аддання сябе
Богу, як маленькае дзіця ў руках сваёй маці,
Ахвяры адкуплення для дабра
Цела Хрыстовага,
Давераныя Анёла Супакою,
Апекуны Айчыны на ўзор Анёла
Ахоўніка Партугаліі,
Якія адаруеце разам з Анёлам
Эўхарыстыі,
Якія бачыце Жанчыну,
апранутую ў Сонца,
Якія бачыце Святло, якім ёсць
Бог,
Умілаваныя дзеці Дзевы
Марыі,
Уважлівыя слухачы матчыных
просьбаў Марыі,
Абаронцы паслання Спадарыні,
яскравай як сонца,
Звястуны словаў Маці
Божай,
Прарокі трыюмфу Беззаганнага
Сэрца Марыі,
Выканаўцы намераў
Найвышэйшага,
Верныя ахоўнікі Паслання,
Пасланнікі Ружанцовай
Спадарыні,
Місіянеры просьбаў Марыі,
Носьбіты заклікаў з Неба,
Жарлівыя апекуны Намесніка
Хрыста на зямлі,
Вызнаўцы гераічнага жыцця ў
праўдзе,
Суцяшальнікі Езуса Хрыста,
Прыклады хрысціянскай
міласэрнасці,
Слугі хворых і ўбогіх,
Уміласціўленцы за знявагі
грэшнікаў,
Заступнікі чалавецтва перад
тронам Дзевы Марыі,
Лілеі чысціні з водарам
святасці,
Ззяючыя перліны з бляскам
вечнага шчасця,
Сэрафімы любові ў стоп Пана,
Суцяшальнікі Бога, ахвяруючыя
сябе ў актах узнагароды,
Цудоўныя прыклады дапамогі
ўбогім,
Нястомныя прыклады ў
складанні ахвяры для наваяртання грэшнікаў,
Прыклады мужнасці ў
пераследваннях,
Закаханыя ў Бога праз Езуса
Хрыста,
Маленькія Пастушкі, якія
вядзеце нас да Баранка,
Вучні ў школе Марыі,
Галасы, якія заклікаюць
чалавецтва,
Плады дрэва святасці,
Дары для Паўсюднага Касцёла,
Божыя знакі для народу Божага.
Сведкі Божай ласкі,
Узмацненне ў захаванні ласкі
святога Хросту,
Сведкі любячай прысутнасці
Бога,
Шчырыя ў блізкіх адносінах з
Богам,
Нашы заступнікі перад Богам,
Будаўнікі цывілізацыі любові
і супакою,
Лямпы, якія асвячаюць
чалавецтва,
Прыязныя агеньчыкі, якія
асвячаюць натоўпы,
Яскравыя факелы на шляху
чалавецтва,
Прамяні, якія палаюць у
цёмныя і неспакойныя часы,
Свечкі, якія запаліў Бог, маліцеся
за нас.
Хрыстэ, пачуй нас. Хрыстэ,
пачуй нас.
Хрыстэ выслухай нас. Хрыстэ,
выслухай нас.
Молімся:
Бязмежна добры Божа, які любіш нявіннасць і ўзвышаеш
пакорных, удзялі нам ласку, праз заступніцтва Беззаганнай Маці Твайго Сына, каб
па прыкладзе святых Францішка і Гіяцынты мы служылі Табе з простым сэрцам і
ўвайшлі ў нябеснае Валадарства. Праз нашага Пана Езуса Хрыста, Твайго Сына, які
з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя.
Амэн.